03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Набліжаюцца выбары

20.08.2019 07:08

2443 прагляду, 5 каментароў

Дзяржава абвесціла парламенцкія выбары на 17 лістапада

Новыя выбары ў парламент пройдуць 17 лістапада 2019 года, дакладней, гэта будзе апошні дзень галасавання, бо амаль тыдзень да гэтай даты ў Беларусі ідзе папярэдняе галасаванне.

Агулам аршанцы змогуць прагаласаваць за двух кандыдатаў у дэпутаты і яшчэ траіх выбяруць у суседніх раёнах. Тое як на гэты раз "парэзаны" акругі ўжо вядома.

Нагадаем, што па кожнай выбарчай акрузе паводле мажарытарнай сістэмы, якая працуе ў Беларусі, будзе абраны адзін дэпутат. Цэнтральная акруга Оршы №25, якая называецца Аршанская гарадская акруга. На ўчастках гэтай акругі змогуць прагаласаваць жыхары большай часткі горада, за выключэннем чыгуначных раёнаў.

Тыя хто жывуць унутры чыгуначнага кальца, а таксама на Заходняй і па-за горадам галасаваць будуць на ўчастках Аршанскай-Дняпроўскай акругі №26. На абодвух акругах амаль роўная колькасць выбаршчыкаў - у гарадской 60.268, а ў Дняпроўскай - 58.861.

Суседнія раёны Віцебскай вобласці ўсе аб'ядналі ў яшчэ адну акругу - Сененскую. Такая назва, бо цэнтар яе будзе знаходзіцца ў Сянно, але геаграфічна гэтая акруга знаходзіцца па перыметры Аршанскага раёна і ўключае: Дубровенскі, Лёзненскі, Сененскі, Талачынскі раёны. На чатыры раёны будзе абраны адзін дэпутат.

У суседніх раёнах Магілёўскай вобласці таксама створана дзве акругі. Шклоўская акруга №90 ўключае ў сябе Бялынічскі, Круглянскі, Шклоўскі раёны, кавалак Магілёўскага раёна, канкрэтна Пашкоўскі сельсавет і частку Ленінскага раёна Магілёва са складанымі межамі.

Да Горацкай акругі №82 аднеслі тры раёны: Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі.

У адрозненні ад усіх суседніх дзяржаў беларускія выбаршчыкі не галасуюць за партыі, а толькі за канкрэтных асобаў - гэта спецыфіка мажарытарнай сістэмы выбараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Набліжаюцца выбары

Дзяржава абвесціла парламенцкія выбары на 17 лістапада

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение