12:00

-1

6 м/с

983 гПа

15:00

+1

6 м/с

981 гПа

18:00

+3

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

Орша, Грамадства

Праўда праз 82 гады (відэа)

22.08.2019 10:46

2525 праглядаў, 3 каментара

Пра лёс свайго расстралянага прадзядулі нашчадкі даведаліся больш чым праз 80 гадоў

Ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», якая займаецца пошукам і ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, дапамагла яшчэ адной сям’і даведацца пра лёс свайго продка.

Гарнастаеў Якаў Іосіфавіч жыў на Аршаншчыне ў вёсцы Дуброўка ў вялікай сям’і. У пачатку 20-га стагоддзя вялікая сям’я азначала пэўны дастатак. Таму па сямейным паданні лічылася, што дзядулю іх растралялі як «кулака». Але ўсё аказалася складаней. Гарнастаева судзілі двойчы. Першы раз яго забралі яшчэ ў 1932 годзе і прыгаварылі да трох гадоў лагераў за «антысавецкую агітацыю». Прыгавор выносіўся «тройкай».

Тэрмін свой Якаў адбыў, а 6 жніўня 1937 года яго арыштавалі зноў. 29 жніўня яго асудзілі па тым жа артыкуле — «антысавецкая агітацыя» і амаль праз месяц расстралялі. Вядома, што ў 1989 годзе ён быў рэабілітаваны, але родзічы пра рэабілітацыю не ведалі.

Гісторыяй свайго прадзеда зацікавілася Таццяна Кучынская. І тут жа змагла атрымаць патрэбную інфармацыю, сустрэўшы сяброў ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» на фэсце грамадскай актыўнасці, які прайшоў 17 жніўня пад Оршай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Праўда праз 82 гады (відэа)

Пра лёс свайго расстралянага прадзядулі нашчадкі даведаліся больш чым праз 80 гадоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение