Такія грамадскія слуханні з прэзентацыяй праэкта і адмысловым сходам зацікаўленых грамадзян ужо праходзілі ў гэтым годзе, але на днях на сайце выканкаму з'явілася абвестка пра чарговыя грамадскія слуханні, якія будуць ісці да 25 верасня.
Праблема палягае ў тым, што сёняшні палігон ужо даўно вычарпаў свае рэсурсы і каб збіраць смецце з найменьшай шкодай для экалогіі патрэбна будаваць новы. Але выбар месца - практычна тое самае дзе і сёняшні палігон - выклікала шмат пытанняў і прэтэнзіяў. На мінулым сходзе па гэтым пытанні, крытыцы падвергся і тое як напісаны праэкт - у ім былі памылкі ў лічбах.
Самы галоўны аргумант супраць пляцоўкі, які прагучаў на мінулых абмеркаваннях - наяўнасць побач дзеючага аэрадрома. Паводле летнага кодэксу сметнікі павінны быць не бліжэй чым за 15 кіламетраў ад аэрадромаў, бо іначай ёсць пагроза патраплення птушак у рухавікі самалётаў.
Тыя хто не паспеў выказацца ў мінулы раз, могуць гэта зрабіць цяпер да 25 верасня, накіраваўшы свае прапановы, падтрымку праэкта ці яго крытыку на адрас "Оршакамгасу" (вул. Камсамольская 11, або [email protected]). Асоба адказная за абмеркаванне з боку Камгасу - Камарова Таццяна Васільеўна. Прапановы аб правядзенні схода па гэтым пытанні накіраваць можна да 10 верасня ў выканкам.