Дабрачынная ініцыятыва «Хвосцікі» з’явілася ў Оршы крыху больш за год таму і займаецца дапамогай бадзяжным жывёлам. У адрозненні ад падобных ініцыятываў, якія аказваюць дапамогу жывёлам, удзельнікі гэтай не заўсёды забіраюць жывёлаў да сябе на «ператрымку», а, бывае, лякуюць звяркоў проста на вуліцы.
Як гэта робіцца і для чаго вы можаце пабачыць у промо-роліку гэтай ініцыятывы.