18:00

+10

8 м/с

982 гПа

21:00

+10

6 м/с

981 гПа

00:00

+9

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

Kazmierchak Ihar

Ахвяры ваеннага становішча

06.09.2018 23:18

9802 просмотра, 3 комментария

У канцы жніўня Лукашэнка сказаў, што Орша "на ваенным становішчы"

Сам я не служыў у войску, але калі бачыў перад "Дажынкамі-2008" у Оршы вайскоўцаў, якія ўкладалі плітку - аб'ектыўна няякасна - я зразумеў, што наша войска рыхтуюць да тылавога супраціву. То бок, задача нашай вайны ў тым каб нас хутчэй захапілі і мы, працуючы на ворага, знутры разбурым яго эканоміку. Так зараз і ў Оршы. Ваеннае становішча для нармальнага войска - гэта распрацоўваць стратэгічныя планы і прадумваць якія хады можа зрабіць супернік. Пры абароне задача войска: адбіць атаку і мінімізаваць страты. Пры нападзе: перамагчы, выканаць стратэгічную задачу і мінімізаваць страты.

Орша на ваенным становішчы! Чым займаюцца нашы кіраўнікі заводаў і чыноўнікі: фарбуюць дзверы, вокны, перакладаюць з месца на месца смецце. У чым будзе стратэгічная перамога????? Ні ў чым! Яны зараз папаляць лішняга паліва, патрацяць сотні тысяч рублёў на тое, каб закупіць фарбу, патрацяць сілы людзей - а многія ў выходныя працуюць бясплатна на суботніках - і... Будзе прыгожанька, але стратэгічны пройгрыш.

Ад таго, што прадпрыемства патраціць грошы на фарбу яно страціць сродкі на набыццё новых станкоў, што больш важна. Бясплатная работа людзей пакажа, што на гэты завод лепш не ўладкоўвацца, а праблема з кадрамі ў Оршы стаіць актуальней чым са станкамі. Калі б гэта была рэальная вайна, то выглядала б гэта так: варожыя войскі наступаюць, а нашыя траву ў зялёны колер фарбуюць.

Няўжо не зразумела, што ад пафарбаваных дзвярэй ці вокнаў нічога не зменіцца? Няўжо не зразумела, што калі накрыць дах у цэху які не будзе выкарыстоўвацца нічога не зменіцца? Няўжо не зразумела, што ад гэтай "Імітацыі бурнай дзейнасці" заробкі не падвысяцца і колькасць рабочых месцаў не павялічыцца?

Вайна ў Оршы, відавочна, прайграная. Калі нас захопіць вораг - эканамічны крызіс - мы яго сустрэнем, канешне, з пафарбаванымі дзвярыма і чыстымі бардзюрамі, але ў якасці прайграўшых. У якасці тых хто падпіша капітуляцыю і будзе шмат год - эканамічнаму крызісу - плаціць кантрыбуцыю. Тое што робіць зараз уся краіна - плоціць працэнты па неапраўданых крэдытах, як кантрыбуцыю эканамічнаму крызісу, які захапіў нас даўно.

А насамрэч, тое, што ў Оршы казаў Лукашэнка - гэта быў спектакаль, каб самога сябе апраўдаць. Але гэта асобная размова.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение блога: Ахвяры ваеннага становішча

У канцы жніўня Лукашэнка сказаў, што Орша "на ваенным становішчы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение