21:00

-1

5 м/с

990 гПа

00:00

-1

6 м/с

989 гПа

03:00

-1

6 м/с

988 гПа

06:00

-1

6 м/с

986 гПа

09:00

-1

6 м/с

986 гПа

Kazmierchak Ihar

Думаць пра перамогі

21.09.2013 17:56

5165 просмотров, 4 комментария

Чаму так шмат паразаў і песымістычных настрояў? Беларусы – ахвяры ці пераможцы?

Мы занадта часта плачам пра няшчасны лёс Беларусі. Уся клясічная літаратура прасякнутая енкам пра горкую долю мужыка-беларуса, сучасная – пра прыгнёт нацыі і г.д. Нават сёлета, калі па ўсёй краіне адзначаецца 150-годзьдзе паўстаньня Каліноўскага, мы часта канцэнтруемся не на тэме юнацкага рамантычнага гераізму паўстанцаў, а на ахвярах, на рэпрэсіях супраць паўстаньня. Яно і зразумела. Паўстаньне хоць і было рамантычна-гераічным, а ўсё ж такі пацярпела паразу.

Давайце паглядзім на нашыя гістарычныя “фецішы”, якія найчасьцей узгадваюцца.

З боку прыхільнікаў “Савецкай гісторыі”:

- Брэсцкая крэпасьць, якая гераічна змагалася, але ў выніку была разгромленая; - Хатынь, дзе беларусы паўстаюць ахвярамі фашызму; - Лінія Сталіна, якая павінна была б затрымаць ворагаў, але яны прайшлі міма і не заўважылі яе.

З боку прыхільнікаў “Беларусацэнтрычнай гісторыі”: - Курапаты – беларусы ахвяры камунізму; - Чарнобыль – беларусы ахвяры тэхнічнага прагрэсу; - БНР – ідэя якая была, па-сутнасьці, разгромленая.

Пры такім наборы гістарычных няўдачаў, якія мы сьвядома ці падсьвядома пастаянна высоўваем на пярэдні плян, становіцца страшна жыць. Уявіце нашае грамадзтва ў выглядзе адзінага арганізму – адной чалавечай асобы. Адкіньце пры гэтым чыста фізіялагічныя патрэбы – кіўбаса, бясьпека, “стабільнасьць” (пра гэта варта размаўляць асобна). Уявіце псіхіку гэтага ўяўнага чалавека.

Па-першае, у яго страшны ўнутраны канфлікт, калі не сказаць – падваеньне асобы. З аднаго боку ён лічыць сябе сталым, дасьведчаным чалавекам (1000-гадовая гісторыя ад Полацкага княства да сёньня), з іншага боку лічыць сябе малым недасьведчаным “малодшым братам” (гісторыя якая пачынаецца ад 1917 году).

Па-другое, гэты ўяўны чалавек пастаянна знаходзіцца ў дэпрэсіі. Усе сьвяты, якія ён адзначае, так ці йначай зьвязаныя з паразамі. Ён спрабуе адзначыць радасную падзею свайго жыцьця – дзень народзінаў 25 сакавіка, але разумее, што нарадзіўшыся пры гэтым ён так і не стаў самастойнай асобай (БНР не стала паўнавартаснай дзяржавай), ён хацеў бы адзначыць сваё другое нараджэньне – 3 ліпеня, але тут, аказваецца, яго выратаваў “старэйшы брат” і ўласная заслуга яго толькі ў тым колькі крыві ён праліў пакуль тыя “браты” разьбіраліся паміж сабою.

Ён узгадвае свой юнацкі гераізм зьвязаны з паўстаньнем Каліноўскага і пры гэтым памятае што Каліноўскі быў павешаны. І за што не вазьміся – абедзьве яго часткі асобы пастаянна ўзгадваюць нейкія трагічныя моманты жыцьця.

Канешне, у яго былі і посьпехі, і гераічныя ўчынкі, якія скончваліся перамогамі. Але ўзгадвае ён чамусьці часьцей менавіта паразы і трагедыі.

Калі б гэта быў рэальны чалавек, то вынікам была б хранічная зацяжная дэпрэсія.

Адыйдзем ад уяўнай асобы, вернемся да рэчаіснасьці. Тое, што нашыя знакавыя даты, нашыя нацыянальныя “фецішы” звязаныя з паразамі, у тым ліку віна і нашых грамадзкіх арганізацыяў. Канешне, важна ўзгадваць нацыянальныя трагедыі, але нельга іх ставіць на вяршыню піраміды нацыянальнай памяці – іначай дэпрэсія.

Варта на першае месца паставіць нашыя перамогі, нашыя дасягненьні. У той частцы нашай “асобы”, якая лічыць, што яна нарадзілася пасьля 1917 году, гэтых перамогаў непараўнальна мала. У той частцы, якая лічыць сябе сталай і дасьведчанай з тысячагадовай гісторыяй, перамогаў значна больш. Кожнаму чалавеку хочацца адчуваць сябе пераможцам, нават, калі ён сам да гэтай перамогі не меў непасрэднага дачыненьня. Давайце дадзім нашай дэпрэсіўнай нацыі адчуць сябе пераможцамі, а не вечнымі ахвярамі акупацыяў, рэжымаў ды інш!

І ў наступным годзе такая магчымасьць ёсьць. 1514 год – год юбілею Бітвы пад Оршай. Адна з самых значных бітваў сярэднявечча, дзе беларусы сталі пераможцамі, а не ахвярамі. У нас з’яўляецца выдатная магчымасьць у наступным годзе “раскруціць” нармальны нацыянальны “феціш” – перамога ў няроўным боі, калі тваіх ворагаў утрая больш за твае сілы!

І гэтая перамога мае дачыненьне не толькі да аднаго горада – гэта перамога ўсёй нацыі. Ніхто не замінае жыхарам Гродна адзначаць па-свойму славутую перамогу ў сваім горадзе, бо продкі Гарадзенцаў таксама мелі да яе дачыненьне.

Адна з канцэпцыяў адзначэньня, якую нядаўна агучыў Андрэй Мельнікаў, палягае ў тым, каб святкаваньні ішлі напрацягу ўсяго году ў розных гарадах краіны. Паводле яго ідэі, святкаваньне лягічна пачынаць з вясны з Брэста і Вільні. Бо вясной дзьве часткі войска ВКЛ выйшлі з гэтых гарадоў у паход які скончыўся перамогай на Крапівеньскім полі.

Пры гэтым варта разумець, што Бітва пад Оршай толькі адзін з элементаў пазбаўленьня ад нацыянальнай дэпрэсіі. Але ў наступным годзе ёсьць выдатная магчымасьць падняць ПЕРАМОГІ вышэй за ахвярнасьць нашай нацыі, культуры, нашага грамадзтва.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение блога: Думаць пра перамогі

Чаму так шмат паразаў і песымістычных настрояў? Беларусы – ахвяры ці пераможцы?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение