06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Вячаслаў Курбака

Мае 30 год. Працуе юрыстам на прадпрыемстве і жыве ў Маладзечне. Захапляецца паэзіяй, крыху піша прозу, артыкулы ў газеты і невялічкія нататкі ў прэсе.

Белыя крылы

***

Ну, вось і восень…

***

Абуджаны нечаканай страскай, я азірнуўнся навокал і з нейкай неўпэўненнасцю спытаўся ў кіроўцы,- Няўжо яшчэ Расія?

-Так, але хутка будзеш дома,- адказаў мне ўсміхаючыся залатымі зубамі шафер…

Тры месяцы на зарабатках ў Маскве праляцелі, як адзін дзень. Ды, што дзіўнага: пад’ём а 6-й, адбой - як атрымаецца. Карацей кажучы праца, праца й праца. Шкада было губляць гэткае цудоўнае лета, аднак, што зробіш, калі дачку трэба адпраўляць ў першы клас і да болю хочацца, каб яна выглядаля нягорш за аднагодкаў. Эх, а грошай, як заўжды не стае. Каторы год яны спяваюць мне рамансы пра наш непераможны эканамічны цуд, які вось-вось павінен абагнаць загніўшыя эканамічныя сітэмы захаду і паззяўшы перад імі голым задам, паімчаць у светлаую будучыню…

Праца была не канцлагрная, але не пакідала магчымасцяў на марнаванне часу і пад канец дня зрубала ў сон з першага кранання галавой да раскладушкі. Гаспадыні маёнтку ў падмаскоўным Фразіна, адной з таго тыпу маладых асоб, што робяць на паўаголеныя сэлфі на айфон з вуснамі флай і выкладваюць іх ў сеціва, не вельмі падабалася наша прысутнасць, але рэмонт, як кажуць, ёсць рэмонт. Здавалася, па сваім жыцці яна пырхала нібы матылёк і не зарабіўшая сваёй працай аніякіх сур’ёзных капіталаў, у свае 24, дзякуючы бой-фрэнду банкіру, мела некалькі магазінаў і глядзела на такіх, як мы з высок.

-Эй, бульбашы, калгаснічкі,- часта звярталася яна смеючыся да нас, чорных ад работы, брудных і няголеных беларусаў. Часам, здавалася, яна проста незаўважала нашай прысутнасці і топлес выходзіла на тэрасу са шклянкай махіта, ці крэмсоды, каб па размаўляць з каханкам па айфоне. І так, праразмаўляўшы па тэлефоне з хвілін 20, хуценька бегла ў пакой, апраналася (канечне адзеннем гэта цяжка назваць - хутчэй вялікай бялізнай) і скочыўшы ў свой новенькі х5, імчала, ўздымаючы за сабой слуп пылу…

І вось, ў апошніх чыслах жніўня, калі увесь фронт работ быў амаль выкананы і надыходзіла пара канчатковага разліку за апошні месяц, Інга (так звалі смуглую брунэткку), прыехала дадому ў надзвычай добрым гуморы. Праз якійсці час яна выйшла надвор і ўбачыўшы мяне каля варот, паманіла пальчыкам, а сама пакрочыла ў свой пакой.

Вітаю, - паздароўкаўся я, а яна кіўнуўшы галавой, падняла да гары два фужэры марціні і прапанавала крыху выпіць.

Так, за прыемнай і незвычайна цёплай размовай пад келішак праляцела з гадзіны паўтары. І тут, нечакана, яна дакранулася да маёй загарэлай (і заўчасна паголенай) шчакі сваімі пяшчотнымі пальцамі і прашаптаўшы на вуха,- я цебе хачу,- паваліла мяне на спіну і ў імгненне вока была нада мной.

-Што ты робіш?- спытаўся я, дрыжачым ад такой неспадзяванкі голасам.

-Тсс,- ціха прашаптала яна, прыклаўшы ўказальны палец да маіх вуснаў.

Рашучы рухам зняўшы з сябе белую майку з наклееннымі ружовымі стразамі ў выглядзе вуснаў, яна пачалала паволі распранаць мяне.

-Ну,- смеючыся казала яна,- ты, што - баішся мяне? Ну, дурненькі, ня бойся,- казала яна, а яе рукі ўпэўнена рабілі сваю справу, а, я, здаецца і не жадаў чыніць ужо аніякага супраціву.Здавалася, я ўжо наскрозь прапах вытанчаным водарам яе скуры і дарагога парфуму, а бронзавае адценне яе засмаглага цела ў свеце таршэра проста зрывала дах.

Нечакана дзверы ў пакой адчыніліся і за цяжкімі крокамі пачулася брыдкая лаянка:

-Гэта, што за хрэнь, курва?- грамыхнуў глухі мужчынскі голас і азірнуўшыся, я пабачыў на парозе таго самага спонсара няшы, лысаватага банкіра ў строгага крою касцюме, з акулярамі ў дрыжачых руках. Побач з 40-гадовым атэлла, стаялі два спартыўнага тыпу хлопцы (прам, як з серыялаў пра браткоў) і мне падалося, што кулакі ў іх ўжо пачалі часацца да майго твару і толькі чакалі каманды “фас” ад свайго гаспадара.

-Альфрэдзічак, прабач. Нічога ж не было. Ты не так усё зразумеў,- заенчыла дзяўчына.

-Шлёндра, забыла адкуль я цябе выцягнуў, - суха прамовіў ён і ўдарыў Інгу па твары.

-Што ты робіш?- крыкнуў я, перахапіўшы занесенную для наступнага ўдару руку і ўдарыўшы сваім кулаком у сонечнае спляценне брыдкаслова. Сталася бойка…

Падрабязнасці, таго, што было далей слаба памятаю. Ачуняўшы больш чым праз суткі я зразумеў, што знаходжуся ў міліцэйскім (не, канечне ж ужо паліцэйскім) КПЗ. У галаве адразу пранеслася самае страшнае: а што калі пасадзяць у Рашцы, што калі не ўбачу дачку- першаклашку, што калі ўжо не пабачу роднага краю? І абхапіўшы ў адчаі разбітую галаву абедзьвума рукамі, моўчкі грыз праклёнамі свае ўласныя слабкасці…

Раптам я пачуў знаемы голас. Так – гэта была Інга, у хусцінцы абкручанай вакол доўгай шыі, велізарных чорных акулярах і строгім дзелавым касцюме. У фае пастарунку яна штосьці актыўна абгаворвала з дзяжурным, то краналася рукой яго кіцеля, то шаптала нешта на вуха, а пасля той, азірнуўшыся па-воўчаму навокал, хуценька ўзяў з яе рук канверт і схаваўшы яго ў кішэню нагавіц, звякнуўшы ключамі пайшоў у маім накірунку. Дзверы са страшэным скрыгатам адчыніліся, але для мяне зараз гэта быў самы мілейшы гук на свеце... Я выйшаў ў двор пастарунку. Сонца, адразу ж асляпіла мяне і адурманены ад такой колькасці свежага паветра, на сваіх аслабшых нагах, я паволі рухаўся да знаемай да болю БМВ х5, дзе ўжо сядзела мая “старая” знаемая.

-Ну, прывітанне,- кінуў я Інзе.

-Прабач, прабач мяне, Юрык,- наўзрыд заплакала яна. -Што яны зрабілі з табой?-казала яна цалуючы заплыўшыя ад ліхтароў вочы і зпухшы ад гематомаў твар.

Я зняў з яе акуляры, што так перашкаджалі пацалунку і пабачыў жорстказбіты твар зусім яшчэ маладой дзяўчыны. Зірнуўшы ўніз я разглядзеў праз плотныя панчохі купу крывападцёкаў і сінякоў на яе нагах. Сэрца мае зашчымілася ад болю і нейкай дзіўнай пяшчоты, а кулакі сталі паволі сжымацца і вочы наліліся крывёй.

- І ты мяне прабач,- сказаў я. Прабач, што падставіў цябе. Я заб’ю яго, ён за ўсё адкажа!

-Ну, што ты, што ты, не трэба,- і абняўшы, яна прыціснула мяне да сябе, адчуўшы усім сэрцам, што зараз я быў найбліжэйшым чалавекам для яе на цэлым свеце.

Мы вырушылі ў дарогу...

Яна хацела давезці мяне да мяжы, але я катэгарычна адмовіўся: -А, што калі твой даведаецца, што мы бачыліся зноў? Твая доўгая адсутнасць выкліча залішнія падазрэнні,- угаворваў яе я.

Я пераканаў яе высадзіць мяне дзесь на “алімпійцы” і заверыўшы, што здольны дабрацца сам, перавёў гаворку ў іншае рэчышча.

Пад час размовы я даведаўся, што Інга прыехала ў Маскву з Украіны. Родам жа яна была з Ілавайска, што на Данеччыне. Яна распавядала пра цяжкае падлетсва, пра бацьку-алкаголіка, якога звольнілі з шахты, пра маці-настаўніцу, якая цягнула ўсю сям’ю, пра дзьвух малых братоў, якім высылае кожны месяц грошы, пра ўхажора - злодзея, якога застрэлілі аднойчы, калі намагаўся залезьці ў катэдж да аднаго бандзюгі. Пра тое, што прыехала ў Маскву, каб спяваць, а давялося папрацаваць і афіцыянткай і чорт ведае яшчэ кім, урэшце рэшт, пайсці на панэль, і толькі “шчаслівы” квіток у выглядзе банкіра Альфрэда дапамог ёй вырвацца з дна, на якое яна паволі скацілася, стаць на ногі, ну і крыху забурэць.

Так за размовамі я пабачыў указальнік з характэрнаю назваю горад а “Красназнамёнск” і папрасіў высадзіць мяне тут.

-Не бядуй. Усе наладзіцца,- заспакойваў я. Мы абавязкова яшчэ сустрэнемся. Калі ён хоць пальцам яшчэ…- кулакі ў мяне ізноў сжаліся.

Цішэй, дарагі,- перарвала яна мяне пацалункам. І пасля маўклівай сцэны, перахрысціўшы, дадала,- З Богам!

Грошы, што паклала мне Інга ў кішэню я ціха засунуў пад сядушку, бо я і так сваім з’яўленнем прынес гэтай дзяўчынцы шмат праблем і недарэчнасцяў. Трэба, як кажуць і гонар мець.

Я выйшаў з машыны і яшчэ колькі хвілін мы стаялі прыціскаюцы далоні з абодвух бакоў да аўташкла. Машына кранулася з месца і я, праваджаючы, мабыць, самае пяшчотнае ў сваім жыцці пачуцце, доўга ўзіраўся ў гарызонт, быццам намагаўся адшукаць штосьці назаўсёды згубленае, але такое мілае сэрцу…

Праязджаючыя збоч машыны не дужа хацелі спыняцца, бачучы на ўзбочыне памятага і пабітага чалавека. І хто ведае, колькі б часу заняў пешы ход дадому, калі б не гэты зух Рэзо…

Было ўжо 8 верасня. Яшчэ моцна балела сківіца і левае вока выглядала не лепшым чынам. Але, ўсё ж душу заспакойвала тое, што хапіла розуму своечасова пераслаць былой жонцы 1500 даляраў за адпрацаваныя чэрвень-ліпень і мая дачушка, спадзяюся, дастоойна выглядала сярод аднагодкаў на школьнай лінейцы.

Вяртанне дадому, што яшчэ магло так грэць душу.

-Дзякуй табе, Інгачка, добрая душа,- думалася мне.- Дзякую, што падарыла мне мажлівасць вярнуцца дадому. І канечне, дзякуй Рэзо – гэтаму немаладому грузінскаму дальнабойшчыку, што злітваўся над непрэзентабельнага выгляду аўтастоперам і пагадзіўся вывезці мяне на роную Магілёўшчыну з такой не ветлівай падмаскоўнай зямлі…

-Вах, ды што ж такое?!- разбудзілі мяне словы Рэзо.

-Што здарылася, дружа,- спытаўся я.

-Эх, зноўку гэта доўбаная паліўная помпа. Вылазь з кабіны, дарагі,- сказаў ен вельмі рашуча. Вылезшы і агледзеўшыся я быццам трапіў у паралельную рэальнасць: роўны, не вшчарблены асфальт, пафарбаваныя бардзюры, дрэвы, дагледжаныя дамы - няўжо Беларусь?! Надпіс па-беларуску “Шугайлава” на дарожным знаку пераканаў мяне ў гэтым яшчэ раз. Я падышоў да Рэзо, які варушыўся з адкруткай пад адкінутай кабінай. -Рэзо, мы ў Беларусі!?, - выпаліў я.

-У Беларусі, у Беларусі. Толькі моцна не радуйся, мы тут можам і да ночы прастаяць, калі я помпу не зраблю.

-Можа я дапамагу?- спытаў я па-дзепавому.

-Э, не генацвале, сваю машыну нікому не давяраю, як і жанчыну,- засмяяўся ён.- Ізі лепш - у вунь ты сад, яблыкаў паеш. А я сам спраўлюся.

-Ну, як знаеш,- сказаў я і пашыбаваў да невялічкага, але ахайнага выгляду, калгаснага саду. Сеўшы пад вялізнай яблыняй я пачаў са сквапнасцю гарнуць да сябе паданкі, ды з няменшай спрытнасцю іх есці. Наталіўшы голад, я зірнуў уверх, дзе прыгожа шчабяталі птушкі, а блакітныя кавалачкі неба прадіраліся скрозь крону старога дрэва і, скукожыўшыяся ад спекі лісце, шаптала подыхам ветру.

Раптам, верхаліна дрэва затрэслася, зашумела… Нечакана, я адчуў моцны ўдар па галаве. Усе навокал закруцілася, заскугатала. Пацямнела ў вачах…

-Ну, што, сабака вераадступная, кажы што Канстанцін замышляе - чаму ў атаку ліцьвіны не ідуць?- казаў мне грубы мужчынскі голас, а моцныя закаваныя ў латныя пальчаткі рукі, здаецца хацелі вытрэсці з мяне душу.

-Ды, што цацкацца з ім – на бярозку яго, -завішчалі брыдкія старыя нібы сухое расчэпленае дрэва галасы.

Па ціху я прыйшоў да цямы. Я ляжаў на падлозе ў вялікім пурпурнага колеру шатры. разшытым залатымі ніткамі і ўпрыгожаным па баках пазалочанаю зброяю і скурамі жывёл. На персідскіх кілімах, пасланых на падлозе, як вяльможныя паны, распласталіся колькі вялікіх паляўнічых выжлаў. Вакол мяне стаялі яскрава апранутыя людзі, частка з якіх была закавана ў латы, падобныя да рыбінай чашуі, а іншая была апранутая ў вялізныя мехавыя шапкі і ў багата разшытыя каптаны.

Адзін з гэтага шэрагу выдзяляўся асабліва. Каранасты, не вялікага росту чалавек, закаваны ў латы, паверх якога была апранута багата разшытая камянямі чырвоная чуга, з жоўтымі падбітымі мехам рукавамі. Вялізная рудая барада, якая амаль закрывала ўвесь твар не давала дакладна ўстанавіць яго век, але як мне падалося, яму было не больш за 40. Вялізная ж мяддзвежая шапка з бела-блакітнай устаўкай і залаты калчан за спіной і ўвогуле рабілі гэтага звышсур’езнага на выгляд чалавека падобным да Зеўса–грамавержца.

- Гэта ж сам ваявода Чаляднін,- пранеслася ў мяне ў галаве, якая дагэтул вельмі балела ад тупога ўдару. -Так, напэўна гэта ён, Іван, прыйшоў паглядзець на допыт палоннага. Побач з ім стаяў моцнага целаскладу багатаўбраны баярын адна рука, якога была закаваня у латную пальчатку. Іншай рукой ён прыабдымаў Чалядніна і нешта трывожна шаптаў яму на вуха.

-Кажы халоп, няўжо гэта ўсё войска Канстанціна, - працягваў дапытваць мяне гэты самаабвешчаны інквізітар, які з ног да галавы быў закаваны ў жалезныя латы, а праз увесь твар “красаваўся” вялізны шрам, які пачынаўся ад падбароддзя і губляўся нейдзе пад востраверхім гранёным шаломам.

-Супакойся, Гаўрыіл,- звярнуўся Чаляднін да шрамаванага воіна. Устань!- ціха, але сувора загадаў Іван, звярнуўшыся да мяне.

Я намагаўся прыўзняцца, аднак ногі з цяжкасцю слухаліся мяне, ацяжараныя сталёвымі пласцінамі па ўсім целе. Пасля няўдалай спробы ўзняцца, здаецца я павінны быў грымнуцца аб зямлю, аднак, нешта ззаду не дало мне паваліцца на падлогу. Азірнуўшыся я ўбачыў стальныя белыя, быццам ў анёла, крылы за сваёй спіной.

З вялікай злосцю Гаўрыіл ухапіў мяне за адно зкрылаў і пацягнуў да выхаду з шатра.

-Вунь - паглядзі, -сказаў падышоўшы з-за спіны Чаляднін. Гэта ўсё, што засталося ад вашага слаўнага войска, - паказаў ён на вялізнае поле, хутчэй ўяўляўшае з сябе месіва з жалеза, людзей, коней і пылу. На ім бесперапынна мітусіліся людзі, несучы адзін аднаму лютую смерць, быццам у агромістым д’яблавым мурашніку кіпела праца. Па сярэдзіне поля, амаль аточаныя з усіх бакоў, знаходзілася некалькі сотняў вершнікаў з чырво-белымі сцяжкамі на дзідах. Праца іх адчайных, спрытных рук не давала нашмат пераўзыхозячаму па колькасці ворагу ахапіць іх у свае крывава-стальное кола.

-Як цябе зваць,- спытаўся Іван.

-Юры. Харунжы Юры Аношка,- выцадзіў я з ссохлымі разбітых вуснаў.

-Скажы нам Юры, гэта ўсё вашае войска?- лагодна, па-сыноўняму казаў Чаляднін.

-Так, усё, -глытаючы сліну адказаў я.

-А дзе ж ваш рэзерв?-усміхнуўся ваявода?

- Няма. Тут усе, -выціраючы кроў з твару буркнуў я..

- Няўжо ўсе,- па змяінаму спакойна пачаў ён зноў. А Жыгімонт, дзе ж ён? Знаю, што ён адзін здольны сабраць велізарныя харугвы. Не менш за 20 тысяч дакладна. Ці мне трэба адсекчы голаву сваім лазутчыкам?!- засмяяўся ён.

- Так, гэта праўда. Было 20 тысяч усяго. 6 тысяч вояў замкнуліся ў барысаве разам са Старым, 6 - вярнуліся ў менск. Тут усе - пад Воршай, усе, каго ўдалося сабраць Астрожскаму на бітву. Калі ты ўдарыш зараз жа ўсёй сваёй сілай, то зможаш затаптаць воргага аднымі толькі конямі,- суха заўважыў я. Ім застанецца толькі бегчы, а наздагнаць знясіленых і стомленных вояў на замучаных конях – справа дзясятка хвілін.

- Аха-ха-ха,- засмяўся д’яблавым смехам Чаляднін. Баязлівыя сабакі, пазачыняліся ў сваіх канурах і трымціце ад жаху, - Аха-ха-ха.

Яго дзікі смех падхапіў увесь шацер, забрахалі сабакі і здаецца, што гэта не людзі качаліся ад смеху, а іржала само пекла з усімі яго пачварнымі месцічамі.

-Добра, вельмі добра, Святы Георгі сёння спрыяе нам! - радаваўся ваявода. А, ты, хочаш служыць мне, харунжы?- патрошчы мяне за плячо спытаў Іван. Я зраблю цябе сваім канюшым, падарую свайго каня, знойдзем табе працавітую дзеўку, а? - зноўку засмяяўся ён і, як па камандзе, голасна засмяяліся ўсе.

-А чаму б і не,- з усмешкай адказаў я. Надакучыла быць халуем у ненажэрных магнатаў! Хачу сам панстваваць!

-Вось і малайчына, -працягваў смяяцца ён хлопаючы мяне па плячу. Але, калі падманваеш мяня, калі ў пастку цягнеш – злуплю скуру з жывога і кіну каб сабакі жэрлі твае вантробы,- сказаў ён рэзка перамяніўшыся ў твары. Я сам павяду войска на бітву, а ты будзеш са мной побач, калі нешта пойдзе не так - сьцеражыся Юраська, ой сцеражыся!- Падыйшоўшы да цэнтру шатра ён паглядзеў на раскінутыя на стале планы і карты, і пераглянуўшыся з баярынам ў латнай пальчатцы сказаў: Ты, Міхайла Іванавіч, са сваімі атрадамі пойдзеш наперад, а мы табе калі што падсабім. Той схіліў у знак згоды галаву і тут я здагадаўся, што гэта быў ваявода Булгакаў па мянушчцы “голіца”, продкі якога самі паходзілі з нашых земляў, але падаліся на службу да маскоўскага цара.

- Ну, дзеці царовы, да справы! Ва славу дзяржавы і веры нашай! - прамовіў Чаляднін і пасля кароткай малітвы ўсе трохкратна перажыгналіся і выйшлі з шатра.

Слугі знялі са сцяны агромісты крвавага колеру сцяг цара Івана ІІІ, на якім ва ўсю шырыню, разкінуўшы залатыя крылы ў шыркі, распластаўся залаты двухгаловы арол венчаны каронай, які для мяне хутчэй быў падобны да жудаснага цмока плёскаючагася ў моры крыві. За ім вынеслі іншыя сьцягі і харугві, на, якіх змяшчаліся лікі хрыста і іншых сьвятых асоб.

Мяне вывелі на двор, дзе ўжо стаяла выструганая, прыемна, нават дурманяча пахнучая свежай драўнінай і жахлівая паля.

-Бачыш, Юрчак, табе ж ваявода абяцаў каня,- вось і будзеш скакаць на ім, калі жартаваць надумаў,- па-вар’яцкі засмяяўся Гаўрыіл.

Кроплі халоднага поту скаціліся ў мяне з ілба, але рашучы штуршок у спіну не даў мне шмат часу для адчаю...

Сонца знаходзілася ў самым зеніце і смажыла ўсіх сваімі бязлітаснымі прамянямі, якія так моцна награвалі латы, што здавалася, рабіла вояў падобнымі да хадзячых катлоў, у якіх клакатала ўласная кроў і праз скуру веялася над полем аж да нябёсаў загубленая душа. Маскоўскае войска пашыхтавалася ў доўгую лінію і пачало рушыць, а дакладней падаць на супраціўніка агромітым жалезным патокам. Шчэ здалёк можна было пабачыць разгубленнасць і жах на тварах ліцьвінаў, што здаецца, ўжо з апошніх сілаў уздымалі клінкі, каб нанесці ўдар. Кожнаму тады мабыць у лічаныя секунды прыгадалася ўласнае жыццё, родныя мясціны і сваякі, аднак кожны, я ўпэўнены, ні на хвіліначку не пашкадаваў пра тое, што гінуў на гэтым полі за тое, каб жыла родная старонка.

Наперад, як загадаў Чаляднін пайшлі палкі Голіцы і было ўжо чуваць, як яны з енкам і стогнам угрызаюцца ў нашыя гуфы, несучы смерць і калецтва. Крыху ззаду ішлі палкі Чалядніна, а ён сам ехаў спераду войска на дагледжаным белым кані. Справа ад яго беглі два рудых выжла, агромітсых, нібы ладнае цяля і гатовых у любы момант упіцца ў горла любому, хто будзе пагражаць гаспадару. Злева ад яго скакаў Гаўрыіл, да рукі якога была прывязаная канапляная вяроўка, якая трымала мяне, едучага на кані побач на кароткай адлегласці і ў любы час сякера, якую трымаў ён на плячы магла абрынуцца на маю непакрытую голаву, і адправіць маю душу ў лепшы свет…

Вось ужо і палкі Чалядніна ўгрызаліся ў нашыя шыхты і здаецца вось-вось павінны былі знішчыць невялічкі загон вершнікаў Вялікага Княства. Чаляднін жа знаходзіўся ў гушчы бітвы і кідаючы, то ў лева, то ў права свае грамагласныя загады, між справай даставаў са свайго калчана пазалочаныя стрэлы і пасылаў іх у целы патрапляючых у поле зроку небарак, якія з енкам валіліся на зямлю, каб быць растаптанымі сваімі, ці чужымі конямі. То з аднаго, то з другога боку ўздымаліся да гары дзіды, сякеры, шаблі, двуручныя мячы, несучы суровы стальны вырак для свайго супраціўніка. То і справа, чуліся стрэлы з гарматаў, аркебуз, кулеўрын і пішчаляў, што ўздымалі ў паветра вялікія воблакі дыму і смраду, якім здаецца прапахлася ўсё наваколле.

Невялікая рэчка Крапіўна, што працякала збоч, зачырванела, закіпела ад нахлынуўшага ў яе воды патока крыві і трупаў - і выйшла з берагоў. Усе гэтае было падобнае да карцінаў страшнага крывавага патопу, што паглынаў ненажэрнай хваляй усіх, хто патрапляў у гэты фатальны вір падзей.

Пасярод поля я ўбачыў знаёмую постаць сівога мужчыны з доўгай, амаль да пояса барадой, які то і справа ўздыбліваў свайго прыгожага белага каня, зацягнутага дарагой блакітнай папонай, камандуючы сваімі вершнікамі, і моцна сціскаючы ў руках залатую шаблю. На ім быў шыкоўны разшыты камянямі і аздоблены золатам чырвоны каптан, які прыхоўваў пад сабой пластыны даспехаў, але на галаве ўжо не было шалома і яго доўгія валасы развіваліся па ветры і рабілі магічнае ўражанне. Тут, нечакана, ён даў адмашку дударам, якія абвясцілі працяжнымі гукамі каманду на адыход. Ды гэта быў не проста адыход. Нашыя вершнікі, пакідаўшы пікі і дзіды, выціскаючы са сваіх коняў усё мажлівае, паімчалі наўцёк. Нават маскавіты былі разгубленыя такім імклівым адступленнем нашых вояў.

Маё сэрца сжалася ад жаху:- Толькі б ім удалося, калацілася ў грудзях маё сэрца.- Толькі б усё атрымалася.

З усяе моцы я тузануў за матузку, якая не давала мне вольна рухацца, ды так, што Гаўрыіл змушаны быў адпусціць яе з рук, бо інакш – лязнуўся б на зямлю. Вызваліўшыся, я хутка падскочыў да Чалядніна і заенчыў:- Пане Іван, твая мосць, трэба зараз жа скачыць наўздагон, бо калі яны даскачуць да лесу – іх не дастаць. Хутчэй узначаль пагоню, дазволь быць побач.

-Што?- са здзіўленнем і нейкай прыхаванай усмешкай адказаў ён.

-Прывязеш Астрожскага, як сабаку ў ланцугах да цара Івана, здабудзеш славу, здабудзеш павагу!- настойваў я.- Узначаль пагоню. Дазволь быць побач.

-Добра! Але, калі ты маніш нас у пастку, памятай – я твая смерць заўсёды побач,- адказаў ваявода, пахлопаўшы па калчане і азірнуўшыся на Гаўрыіла.

-Смерць заўсёды побач,- адказаў я з усмешкай. Іван ізноў засмяяўся нечалавечым смехам і даўшы адмашку палкам, што разгарнулі ўсе баявыя сцягі, кінуўся з шабляй у руках на чале пераследнікаў. Я быў побач, нават намагаўся імчаць крыху спераду ад яго, каб тыя, хто нас чакаў наперадзе маглі пабачыць мае белыя крылы і пачаць дзеяць. Белыя крылы, што павінны былі ахінуць нашу Бацькаўшчыну ад вялікай бяды.

І вось, калі Чалядніну, мабыць, здавалася, што ён ўжо злавіў доўгія валасы Астрожскага і валоча яго ў Маскву, маскалёў чакала неспадзванка…

Выманіўшы маскоўскія палкі ў лагчыну паміж дзьвух лясных ускрайкаў, што месціліся на адлегласці некалькіх кіламетраў адно ад аднаго, я ва ўвесь апор імчаў па стаптанаму коньмі жытневаму полі і намагаўся, як найхутчэй дасягнуць апошніх з адстаўшых літвінскіх вершнікаў. Наздагнаўшы, я ўжо знаёс шаблю, каб, як думаў тады ап’янёны шальным поспехам Чаляднін, абрынуць увесь свой гнеў на праціўніка, анак, я рэзка тузануў за ўзцы каня, той уздыбіўся, і здаецца угрызся ў зямлю каб спыніцца, перахапіўшы шаблю я ўдарыў яе эфесам у твар Івана, той пахіснуўся ў сядле і ўпаў. Ехаўшы побач сцяганосец ужо хацеў было праткнуць мяне дзідай на якой быў прымацаваны сцяг з двухгаловым арлом, аднак прамахнуўся і лязо патрапіўшае паміж стальных пласцінаў-крыл застрала ў іх, зрабіўшы небараку лёхкай мішэнню для маёй шаблі. Радавацца, аднак было зарана, бо ашалелы маскоўскі натоўп імчаў наўпрост на мяне…

І грымнуў гром. Гром нябеснай кары. Гром нашай адплаты за гады здзек. Гром нашае перамогі.

Дзесяткі гарматаў, сотні пішчаляў і арбалетаў ліцьвінскіх гуфаў, прыхаваных па-абапал лагчыны ў лясных ускрайках, вогненным мячом ударылі па маскавітам, заціснутым у лагчыне з абодвух бакоў, вынішчаючы, калечачы і несучычы немінучую, жахлівую смерць ордам захопнікаў. Сотні конных і пешых вояў маскоўцаў мітусіліся ў страшнай паніцы па полі, шукаючы паратунку, якога знайсці было амаль немагчыма.

Вырваўшыся з вогненнага палону, ды яшчэ і захапіўшы сцяг ворага, я, палічыўшы сябе ў дастатковай небяспецы дазволіў спыніць каня і азірнуцца. На хвіліну мае сэрца абняў страшэнны жах, бо літаральна ў колькіх метрах, з занесенай сякерай на мяне ляцеў той самы воін са шрамам – Гаўрыіл. Крыху ўхіліўшыся, я намагаўся ўцякцы ад немінучай гібелі, аднак адлегласць была вельмі малая, каб уратавацца ад раз’юшанай сталі. Сякера, склізгануўшы па вільготным ад дажджу стальным пер’і, саскочыла тупой яе часткай акурат мне ў патыліцу. Гаўрыіл, не здолеўшы своечасова прыпыніць каня, з усёй хуткасцю наляцеў на застраўшую за маёй спіной дзіду са сцягам, і лязо, праткнуўшы дужае цела наскрозь, афарбавала залатога арла ў крывавы колер, аздобіўшы сцяг часткамі чалавечай тканіны. Я намагаўся ўтрымацца ў сядляле, аднак рукі й ногі чамусці не слухаліся мяне, у вачах усё больш панаваў змрок і навакольны шум грамыхаў дзесьці ў далечыні. Лязгат зброі, енк людзей і жывёл паступова аддаляліся і танулі недзе ў далечыні. І, толькі, дзесьці, праз туман у вачах забялелі сцягі святога Юрыя, што ахінулі нашых вояў, утварыўшы агромістую, няўмольную і безжальную бел-чырвона-белую хвалю, паглынуўшую ашалелага ворага… Навакольны свет быцца прыскорыў сваю хаду: прад вачамі несліся дні, месяцы, гады, імгненні жыцця. Буйныя кроплі дажджу падалі мне на твар, густа змачвалі валасы і змешваючыся з крывёю фарбавалі іх ў барвовы колер. Сцякаючы на белае пер’е, вузкія чырвоныя стужкі быццам апляталі кожную жылку пяра: чырвонае па белым, белае па чырвоным. Колерах нашых вышыванак, якія з маленства апранаў кожны з нас, колерах рушнікоў, што апаясвалі крыжы на ўзгорку ля кожнай вёсачкі, колерах сунічных усмешак на бялюткіх тварах нашых дзяўчат, колерах нашай Айчыны, колерах нашай перамогі…

Харунжы, што з табой?- чуўся амаль заглушаны батальнымі падзеямі голас Астрожскага. Юры, ты, жывы?- і дужыя рукі ваяводы пачалі рытмічна трасці мяне за плечы. А дождж усё узмацняўся. Ліло так, што вялізныя разлапістыя галіны елак ды сосен, росшых па-абпал лагчыны прыгіналіся амаль да камля, а людзі й коні, трапіўшыя ў гушчыню сечы амаль па калена загразалі ў гэтай страшэннай багне з бруду, крыві і мёртвых целаў, і стомленныя падалі на дол. І таму, хто ўпаў ужо не суджана было узняцца з месца жывому. А дождж усе ліў, бязлітасны і блаславенны, паскараючы смерць тых, каму наканавана было стаць ахвярай ненажэрнай крывавай завірухі і ачышчаючы тых, хто браў на сваю душу страшны грэх і каму з тым грахом наканавана было пакутваць усё жыццё, змываючы бруд і тлум варожае навалы і асвячаючы светлыя голавы святых абаронцаў роднага краю… Дождж не спыняўся…

Юры, ты, жывы?- моцныя рукі працягвалі трасці мае цела.- Дарагі, што з табой? Пакрысе, расплюшчыўшы вочы, я скрозь прабіваўшыяся праз врехаліну дрэва сонечныя праменьчыкі ўбачыў знаёмыя рысы Рэзо.

Тым часам, кроплі рытмічна падалі мне на лоб і было крыху дзіўнавата, і незразумела, скуль узяўзя гэты дожджык сярод нібы выпранага неба.

-Дзядзенька, Вы жывы,- плакаў чыйсці дзіцяцы голас. Я не нарочна, прабачце мяне,- працягваў хныкаць ён.

Агледеўшыся, я ўбачыў маленькага белабрысага хлопчыка ў вялікім, не па памеры спартовым касцюме, які адной рукой бесперапынна цёр вільготныя ад слёз вочы, а іншай прытрымліваў ніз сіняй масцеркі, каб утрымаць насыпаныя за каўнер яблыкі.

-Ай, маладзец, жывы! А мы тут ужо хацелі хуткую выклікаць,- радасна выпаліў Рэзо. Гэты маленькі сарванец яблыкаў хацеў натрэсці, ну і строс прама табе на галаву, ух, маленькі злодзей,-ад гэтых словаў хлопчык яшчэ болей расплакаўся.

-Ну, генацвале, навошта ты так, гэта ж дзіцё. Няхай бяжыць,- прыўзняўшыся на локці сказаў я.

-Брысь адсюль,- павесялеўшы сказаў шафер і хлопчык, быццам кенійскі бягун, хуценька знік з вачэй.

Падняўшыся з зямлі, трымаючысь адной рукой за разбітую галаву, іншай за руку вадзіцеля, я сам сабе ўсміхнуся, быццам успомніў штосьці прыемнае. І без таго моцна пабітая галава раскалывалася ўшчэнт, але на сэрцы было так прыемна і надзвычай спакойна, што здавалася быццам бы нічога і не здарылася дрэннага ў гэтыя апошнія дні… Машына паволі рухалася ў жаданым для мяне напрамку і на душы неяк лёгка трымцела, сэрца нібы рвалося з грудзей да роднага дому і хацелася голасна спяваць. На ўсё неба свяціла не па-асенняму спякотнае сонейка і птушкі, нібы пераблытаўшы пару года, ва ўсе канцы света пелі ўрачысты гімн летняга хараства, і ў такт ім паўтаралі сотні людскіх сэрцаў, што чулі гэты дзівосны хор. І незвычайна мілым мне тады здаваўся кожны, сустракаўшыся па дарозе, бадзяжны сабака, кожны прыдарожны куст, кожны прыдарожны будынак. Дарозе, якая вяла ў месца дзе спачывала душа і мілавалася сэрца, дзе адпачывала цела і бесперапынна радавалася кожнаму імгненню ўбачанага божага свету вока. Дарозе, якая вяла дадому…

Было недзе каля апоўдня, калі мазалістыя далоні маіх рук дакрануліся клямкі родных варотаў. Былая жонка, з якой ўсё адно мы жывем разам, была яшчэ на рабоце, а дачка, мабыць, засталася ў прадлёнцы і гэткая цішыня ў роднай хаце крыху бянтэжыла мяне. -А-гоў, хто тута?- прыйшла пацікавіцца, што адбываецца суседка - баба Ліда. -Усё добра, гэта я, Юра,- адказаў я і выйшаў на двор.

- Міласцівы божачка, што з табой, - спыталася бабця і абняўшы пусціла слязу.

- Ну, годзе, я ж жывы, супакойся. Толькі пару падрапін, а для мужчыны гэта – не бяда,- супакойваў я. І яшчэ колькі хвілін так стаяла старая, выціраючы слёзы краем квятастай хусцінкі. Пасля, крыху павесялеўшы і выслухаўшы мой расповяд, сказала: во, тваю макаўку, Юрась, як яно ў жыцці бывае. Прыйшоў паміраць на сваю лаўку, бо дома смялей!

-Ну ты скажаш, паміраць,- з усмешкай сказаў я.

-Ага-ага,- дадала бабуля,-нідзе не шукай лепшай спраткі ад сваёй хаткі.

Так, усё правільна, бабуля і сапраўды,- адказаў я,- дома і маскаль ня страшны.

І хутка пераглянуўшыся мы звонка засмяяліся. Так, здаецца, я не смяяўся ўжо даўно, ад душы, ажно збітыя рэбры пачалі ныць.

Недзе праз гадзіну бабця сыйшла да хаты, а яшчэ колькі часу сядзеў на ганку, спачываўшы стомленным целам.

Але думкі мае былі дзесьці вельмі далёка і толькі вандраваўшая на маім твары ўсмешка, гаварыла пра тое, што то былі вельмі праыемныя думкі. І мая душа лятала недзе ў аблоках, нібы на чароўных белых крылах. Белых крылах маёй надзеі.

04 верасня 2014 г.

Але думкі мае былі дзесьці вельмі далёка і толькі вандраваўшая на маім твары ўсмешка, гаварыла пра тое, што то былі вельмі праыемныя думкі. І мая душа лятала недзе ў аблоках, нібы на чароўных белых крылах. Белых крылах маёй надзеі. 04 верасня 2014 г.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение