06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Дзяніс Бурко

Нарадзіўся ў Менску ў 1988 годзе, 20 студзеня. Аспірант філалагічнага факультэт Танкаўскага ўніверсітэту. Сузаснавальнік і ідэйным кіраўнік культурніцкай платформы Litara-A.

Мроі аднаго дня

***

Мутнае шкло прапускала слабыя промні гарачага канарскага сонца. Чалавек самотна пазіраў за тым, як з перыядычнасцю ў некалькі хвілін то адкрываюцца, то закрываюцца металічныя дзверы, што служаць брамай у аэрапорт горада Гран-Канары. Мітуслівыя людзі стваралі шумны мурашнік. Чакальня была перапоўненая турыстамі. Нібы вялікія, тоўстыя змеі – пярэстыя чэргі павольна сунуліся да месца рэгістрацыі. Панцыры-плецакі на апаленых сонцам спінах людзей змяняліся вялікімі валізамі на маленькіх гумовых колах. Рознакаляровая гама рэчаў і строяў мяшалася з гулам пчалінага рою – гаманою людзей. Гэткі сучасны Вавілон з яго біблейскай вежай нагадваў чалавеку ўвесь гэты гвар. Да рэгістрацыі на самалёт, якім мусіў ляцець чалавек, заставалася тры гадзіны. Спадарожнікі Дзяніса, так звалі хлапца, змораныя паспешлівымі зборамі, і папярэднім не вельмі прыемным, пералётам з вострава на востраў, утаропіліся ў свае тэлефоны і не звярталі ўвагі на ўсю тую мітусню, што адбывалася навокал. Нетаропка чакалі сваёй чаргі на магчымасць узняцца ў далёкае неба, бавячы пяць гадзін на мулкіх, цесных крэслах па суседстве з незнаёмымі людзьмі, якія па волі лёсу апынуліся побач з імі.

Нудзячыся доўгім чаканнем, Дзяніс праглядаў дасланае яму гадзіну таму відэа, якое яго каманда – “Litara-A” – зняла да свята, юбілейных угодкаў славутай бітвы пад Воршай. Відэа атрымалася шчымлівым і дужа патрыятычным. “Шляхецкая песня” – верш славутага беларускага барда Андрэя Мельнікава – чытаў трэнер байцоўскага клубу, у якім маладыя беларускія хлопцы гартуюць дух і сілу. Хлапцу падалося вельмі актуалным, запісаць верш гістарычнай тэматыкі ў сучасным кантэксце. Пераемнасць пакаленняў, як адказ на выклікі часу ў сённяшнім дні.

Палудзенная спёка чырвонай выспы дабягала свайго эпагея, максімальнай кропкі на ртутнай дарожцы барометра. Паланэз Агінскага, як фонавая музыка ў відэа, пяшчотнай даланёй дакранулася да вачэй хлопца, заплюшчыла павекі, завіравала ў лабірынтах часу.

Свядомасць прысутнасці сярод турыстычнага натоўпу пачала аддаляцца, падымаючы яго ўвысь, да нязнаных вышынь.

***

Мяне ўжо няма, гукі авалодалі мной, музыка ў ва мне, яна паўсюль. Праз вушы да сэрца, да душы. Вочы самі закрываюцца. Цябе фізычнага ўжо няма. Музыка паўсюль, яна плыве, ляціць. Разам з ёю ляцім і мы ў далёкую высь. Бачу блізкія зоркі, чую далёкае мора, лячу. Вось агні нязнаных яшчэ гарадоў. Мільёны агней з вышыні птушынага палёту. Дзіўныя краявіды, старадаўнія мовы, здані мінулых часоў праплываюць побач. Сусветы і галактыкі, скрытыя ад чалавечага вока, адкрываюць сваю таямніцу.

Але што гэта такое, прыемная музыка змяняецца ваярскім набатам, б’юць бубны, гудзе дуда, паўсюдны гул тысяч людзей перапаўняе касмічную цемень шэрым прыцемкам восеньскага беларускага рання. Куды накіроўваецца ўся гэтая грамада, што ім трэба, адкуль столькі конных і пешых прывідаў, чаму сярод іх я ? Мой унутраны страх паволі змяняецца на невытлумачальную рашучасць быць побач гэтых ценяў, ляцець разам, быць адным цэлым у ваярскім братэрстве. Шэрая лавіна імкліва спускаецца долу, вось ужо бачны абрысы блакітнай кулі; першыя шэрагі касмічнай конніцы зніклі ў сінеючай скроні зямлі, за імі спяшаемся і мы.

Маё сэрца абліваецца кроўю, я бачу родныя мясціны: гаі і ляся, пагоркі і рэкі. Наша войска туманам сцеліцца на абшары роднай Беларусі. Безліч яе сыноў, што палеглі на палях вайсковай славы цяпер вяртаюцца на радзіму і туляцца да яе матчыных грудзей, упіваючыся водарам родных палеткаў. Наша дружына мацнее новымі-старымі воямі, якія падымаюцца па курганах, скіскаюць у руках зброю, далучаюцца да гулкай працэсіі ваяроў. Што за дзіва, рознага веку і рознага звання, паэт побач з рыцарам, касінеры і крылатыя гусары, пешыя і конныя з усіх канцоў свету збіраюцца ў вялікае войска. Вось яны, мае дзяды, прашчуры з сівых стагоддзяў, – усе тыя, кім ганаруся і на каго стараюся раўняцца, збіраюцца сёння на вялікае народнае веча.

Незлічонае войска бурлівай ракой плыве на паўночны ўсход. Мінае гарады і вёскі, лясы і азёры, папаўняецца новымі тысячамі адважных жаўнераў. Так ляцеў бы і ляцеў у старадаўняй пагоні, але чуецца гул магутнага рога, шматлікае войска спыняецца. Дзе гэта мы, што за маленькая рачулка перад намі, чаму ваяры апускаюцца на калені? Толькі сцягі горда развіваюцца над абсягам родный зямлі. Стаю разам з імі на каленях плячо да пляча, сэрца вось вось выскача з грудзей, радасць, якая перапаўняе ўсё нутро невутлумачальная чалавечай мовай; яе можа адчуць, хіба той, які стаіць побач. Хор у мільёны моцных галасоў пачынае спяваць “Багародзіцу”. Зноў забілі ў бубны, гудзе дуда, ваяўнічыя крыкі паднялі ў неба хмару перапёлак, дзесці ў вышыні чорнымі плямамі кружаць гурганы. Аглушаны баявым клічам “Рубон”, бачу, як з похваў падняліся ўгару мячы і шаблі, шэстапёры і баявыя сякеры, зямля здрыганулася пад капытамі цяжкіх коней. Лавіна рушыла на ўсход…

– Паважаныя пасажыры, аб’яўляецца пасадка на рэйс сем-нуль-тры да Балоніі. Просьба прайсці на рэгістрацыю.

– Дзёня, прачынайся, наша чарга падыходзіць.

– Ага, чарга! Куды? Добра! Дзякуй!

Гэта толькі сон, трызнене? Ці сапраўды я пабываў сярод сваіх дзядоў, продкаў? Так рэалістычна ўсё было, што цяпер падаецца няўрымслівым сном. Я павінен быць там, там, дзе зараз усе мае, дзе ідзе змаганне і льецца кроў, дзе здабываецца перамога. Сёння 8 верасня, Дзень беларускай Вайсковай славы. Нездарма я апынуўся там, гэта знак. Беларусь патрабуе сваіх сыноў, мы маем адказнасць перад нашымі славутымі дзядамі за лёс нашчадкаў.

***

Малады чалавек закідвае вялікі дарожны пляцак за плячо і займае сваё месца ў чалавечым статку. Фізічна ён мусіць ляцець у Балонію, але душы загадаць немагчыма, і яна абірае іншы рэйс.

Бурко Дзяніс Верона 09.09.2014 г.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение