Музыка Уладзіслаў Лепяшынскі, які за апошнія гады здабыў сабе немалую вядомасць у асяродку аматараў музыкі, падключыўся да стварэння анлайн-канцэртаў. Пакуль вялікая частка беларусаў сядзіць дома, а беларускія музыкі адмовіліся ад канцэртаў і фестываляў, знайшоўся спосаб заняць іх. На Ютуб-канале Youbel TV праходзяць выступы вядомых выканаўцаў у прамым эфіры. Створаная цэлая сетка выступаў. Уладзіслаў Лепяшынскі распавёў Orsha.eu, якія выступы ўжо адбыліся і якіх чакаць бліжэйшымі днямі:
Першым госцем у нас быў гурт B:N:, таксама ў нась быў гурт Leibonik і гурт Naka. У бліжэйшы час, 4 красавіка, плануецца выступ Алега Хаменкі, ён адзначыць свой дзень народзінаў у нашай студыі разам з музыкамі гурта “Палац”. 7 красавіка адбудзецца выступ рэпера Angstа, гэта сайт-праект паэта Віталя Рыжкова. І 11 красавіка – гурт Akute.
Глядзець выступы беларускіх выканаўцаў у прамым эфіры можна на канале Youbel TV.