18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Общество

Беларуская мова вярнулася

13.04.2020 17:16

3047 просмотров, 10 комментариев

У грамадскім транспарце Оршы нарэшце загучала родная мова.

Некалькі гадоў аршанцы змагаліся за вяртанне беларускай мовы ў грамадскі транспарт горада. Аднойчы без відавочных прычын родную мову беларусаў усунулі і зрабілі ўсе абвесткі на расейскай мове. Аднак на ўсе просьбы паказаць ліст, у якім нібыта пералічваліся памылкі ў папярэднім варыянце беларускай агучкі, кіраўніцтва аўтапарку адказвала адмовай. Урэшце, ціск на аўтапарк і гарвыканкам дасягнуў такога ўзроўню, што чыноўнікі не маглі больш ігнараваць праблему — Орша засталася ледзь не апошнім горадам Беларусі, дзе прыпынкі агучваліся не на беларускай мове. У пачатку красавіка 2020 года беларуская мова вярнулася ў транспарт.

Зрэшты, пакуль не ўсе маршруты маюць агучку на беларускай мове. Паводле нашай інфармацыі, яшчэ ідзе працэс на некалькіх нумарах. У прыватнасці, аўтобусы балбасаўскага кірунку і адзін з асноўных маршрутаў Оршы — № 14 — пакуль застаюцца без беларускай мовы. Варта спадзявацца, што родная мова вернецца ў іх цягам бліжэйшых дзён.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Беларуская мова вярнулася

У грамадскім транспарце Оршы нарэшце загучала родная мова.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение