18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Политика

Ланцуг у Оршы

20.06.2020 10:28

7335 просмотров, 47 комментариев

Нават дождж не замінаў аршанцам выходзіць і паказваць свой пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі (фота).

Напярэдадні, 19-га чэрвеня, па Беларусі пракацілася хваля пратэстаў супраць дыктатарскага рэжыму. Людзі патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку кандыдата ў прэтэндэнты на прэзідэнцкіх выбарах Віктара Бабарыку, папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама іх паплечнікаў, якія утрымліваюць у СІЗА-1 КДБ па вуліцы Валадарскага ў Менску. Людзі пляскалі ў далоні і выстройваліся ў ланцугі на асноўных гарадскіх вуліцах. Падобныя пратэсты прайшлі ў Менску, Гомелі, Баранавічах, Стоўбцах, Барысаве, Пружанах, Жлобіне, Віцебску, Берасці, Маладэчне, Ваўкавыску і іншых гарадах. У Оршы ўмовы для жывога ланцуга былі ці не найгоршыя. Апрача нашага горада дождж ішоў у гэты вечар хіба ў Гомелі. Людзям гэта не замінала, хто пад парасонам, а хто і без яго стаяў уздоўж Цэнтральнай плошчы на падтрымку акцыі. Яна трывала некалькі гадзін і завяршылася з заходам сонца. У некалькіх гарадах акцыя сконылася затрыманнямі (спіс), у Оршы быў затрыманы Раман Баброў. У Гомелі затрымалі глуханемага інваліда, а таксама, паводле інфармацыі тэлеграм-каналу "Баста", амапаўцы доўгі час не выклікалі хуткую затрыманаму з эпілепсіяй. У Маладэчне і Берасці людзі адбілі некалькіх таварышаў, не дазволіўшы сілавікам зацягнуць іх у мікрааўтобусы і аўтазакі. Таксама ёсць дзясяткі затрыманых мінакоў, якія не бралі ўдзелу ў акцыі, але апынуліся ў РАУСах.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ланцуг у Оршы

Нават дождж не замінаў аршанцам выходзіць і паказваць свой пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение