Зміцер Казлоў — блогер ютуб-канала "Шэры кот", быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён застаўся за кратамі. У гэты ж дзень стала вядома, што ён стаў новым фігурантам справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Блогера перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
Змітру, які жыве ў Барані і пакуль знаходзіцца за кратамі, можна напісаць ліст са словамі падтрымкі. Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Менск, 220050.