15:00

-5

8 м/с

1002 гПа

18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1003 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1001 гПа

Орша, Политика

Пратэсты. 15 жніўня

16.08.2020 09:48

3417 просмотров, 3 комментария

У Оршы пратэсты становяцца ўсё больш масавымі і цікавымі

Сёмы дзень у Оршы і суседніх раёнах працягваюцца акцыі пратэсту. Цяпер асноўная акцыя праходзіць днём на цэнтральнай плошчы з якой міліцыя зняла турнікеты.

Акцыі нагадваюць агульнагарадское свята, толькі з велізарным народным адзінствам. Так, АМГА "Звяз" на гэты раз арганізавала стол для пратэстуючых куды прынесла ваду і ежу, ужо праз гадзіну сюды ж пачалі несці ваду і іншыя людзі. У выніку і вады, і ежы сабралося не проста ў дастатковай колькасці, але, нават, залішне. Работнікі адной з суседніх крамаў сабралі грошы і набылі пратэстуючым вафлі. Адзін з удзельнікаў акцыі набыў школьную крэйду і раздаў на плошчы, пасля гэтага дзеці ўчынілі натуральны фестываль дзіцячага палітычнага малюнка на асфальце. Многія людзі прыходзілі на мітынг на некаторы час і потым сыходзілі на працу ці па справах. Калі палічыць і такіх людзей, то агулам у акцыі прыняло ўдзел аніяк не меньш 5 тысяч чалавек. На піку на ўчорашняй акцыі было парадку 1500 - 2000 чалавек. Каля 17 гадзін пратэстоўцы выйшлі з плошчы і пайшлі да выканкаму. Але гэта не было патрабаванне сустрэчы з чынавецтвам, а, хутчэй дэманстрацыя колькасці - пратэстоўцы літаральна паўхвіліны пастаялі насупраць выканкаму з крыкамі "не забудзем, не даруем". Далей калона рушыла па цэнтры і вярнулася зноў на плошчу. Каля 18 гадзін людзі пачалі паступова разыходзіцца.

Зноў на акцыі прысутнічалі музыкі, на гэты раз такую функцыю ўзяў на сябе Сяржук Доўгушаў. Адрозненне гэтага дня пратэстаў у тым, што на акцыю выйшлі людзі сярэдняга ўзросту - першыя дні выходзілі пераважна моладзь і пенсіянеры, цяпер пайшлі рабочыя.

Працягваюцца і лакальныя акцыі пратэсту: над "Царскім сялом" у абед лётаў паветраны змей з бел-чырвона-белым сцягам, па горадзе ў розных месцах з'яўляюцца сцягі, плакаты, графіці.

Пратэсты разрастаюцца і па суседніх гарадках. Так, невядомыя ў Арэхаўску вывесілі на ваданапорнай вежы - найвышэйшая кропка ў мястэчку - нацыянальны сцяг. Пратэсты распачаліся і ў Талачыне, які раней ніколі ў гісторыі не выходзіў на акцыі пратэстаў. У Горках пратэсты ідуць ужо некалькі дзён пры вялікай колькасці ўдзельнікаў - па некаторых ацэнках тут збіраюцца да 2.000 чалавек. А 15-га жыхары Горак дайшлі да мясцовага Лядовага палацу і вывесілі на ім нацыянальны сцяг. Надзіва пратэсты распачаліся, нават, у Шклове. Праўда тут удзельнічаюць не больш чым 100-150 чалавек.

Вечарам па Оршы на прадпрыемствах пачалі абзвоньваць работнікаў розных прадпрыемстваў і складаць спісы тых хто паедзе ў Мінск на акцыю падтрымкі Лукашэнка. Наколькі мы вядаем, чыгуначнікі даволі масава адмовіліся ехаць у Мінск, на іншых прадпрыемствах таксама шмат адмовіўшыхся. Каля 9 гадзін раніцы з Оршы выехала 6 аўтобусаў. Але аўтобусы гэтыя не настолькі вялікія і сумніўна, што ў іх змаглі сабраць 200 чалавек, якія мусілі паехаць па плане.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пратэсты. 15 жніўня

У Оршы пратэсты становяцца ўсё больш масавымі і цікавымі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение