15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

03:00

-2

6 м/с

1002 гПа

Орша, Политика

Пратэсты. 17 жніўня

18.08.2020 10:22

3048 просмотров, 1 комментарий

Людзі рыхтуюцца ісці да выканкаму і першыя прамовы

У панядзелак 17 жніўня на цэнтральнай плошчы горада зноў сабраліся людзі. У рабочы дзень людзей было трохі меньш - у пікавы момант людзей было парадку 300 чалавек. Пратэсты становяцца ўсё больш арганізаванымі. Столік з вадой, слодычамі і ежай, які на другі дзень выставіла маладзёжнае аб'яднанне "Звяз" цяпер абслугоўваецца цалкам новымі валанцёрамі, людзі самі скідваюцца на закупкі, або прывозяць бутэлькі і ежу. З навінак на плошчы: паўнавартасныя калонкі з музыкай, мегафон праз які цяпер пачынаюцца крычалкі і лозунгі.

Ад пачатку мітынга на плошчы з'явіўся праэкт рэзалюцыі, які мусяць прыняць удзельнікі мітынгаў. Яе раздалі людзям для азнаямлення, а пазней давераная асоба Ціханоўскай у Оршы Аляксандар Гапанькоў растлумачыў, што з ёй рабіць. Ён выступіў перад людзьмі з пастамента помніка Леніну. Аляксандар распавёў, што сёння (17 жніўня) яго запрасілі ў выканкам і прапанавалі сабраць некалькі чалавек для перамоваў. Гапанькоў адказаў, што некалькі дзён таму ў выканкам было адпраўлена ўсяго адно патрабаванне падпісанае амаль 500 удзельнікамі мітынгу. Патрабаванне было адно і цалкам выканальнае - выпусціць актывістаў затрыманых яшчэ да выбараў - на той момант у Аршанскім ІЧУ знаходзілася 5 чалавек са штабу Святланы Ціханоўскай, якім "накінулі" новыя суткі ўжо ў зняволенні. "Пра што з імі можна гаварыць, калі яны не выканалі ўсяго адно простае патрабаванне?!" - сказаў прысутным Гапанькоў. Тым не меньш, ён прапанаваў азнаёміцца з рэзалюцыяй і прыняць яе на акцыі 18-га жніўня, а тады пачынаць размову з чыноўнікамі. На працягу дня стала вядома, што з пяці актывістаў - пасля размовы ў выканкаме - на волю выпусцілі яшчэ дваіх актывістаў сярод якіх Генадзь Ларыёнаў.

Такім чынам, быў абмаляваны сцэнар пратэстаў на аўторак: людзі выходзяць на плошчу зноў а 17-00 і калі затрыманыя актывісты будуць вызваленыя, то прымаюць рэзалюцыю ды нясуць яе да выканкаму.

Працягваюцца і пратэста па-за цэнтральнай плошчы. Нам паведамляюць, што масавыя акцыя распачаліся ў Барані - тут парадку паўтара дзесятка маладых людзей, сярод якіх ёсць і ахвяры міліцэйскіх катаванняў - прайшлі па цэнтру горада з лозунгамі і сцягамі. Аўматмабілісты ўчынілі аўтапрабег па вуліцах Оршы на ўпрыгожанымі ў бела-чырвоныя колеры машынах. Правабаронцы распачалі штодзённыя прыёмы грамадзянаў. Яны адбываюцца па адрасе вул. Камсамольская 16, кв. 4. Прыём вядуць супольна ПЦ "вясна" і Беларускага хельсінскага камітэту пры падтрымцы новых валанцёраў. На прыёме можна атрымаць кансультацыі, скласці заявы аб катаванні і абскарджванні прысудаў. Атрымаць накіраванне на медычную дапамогу і псіхалагічную, а таксама атрымаць падказкі пра кампенсацыі штрафаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пратэсты. 17 жніўня

Людзі рыхтуюцца ісці да выканкаму і першыя прамовы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение