03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Регион, Культура

Будзіловіч не забыты (фота)

29.08.2020 13:52

3765 просмотров, 1 комментарий

Аршанскія актывісты традыцыйна наведалі помнік паўстанцам Аршанскага атраду каліноўцаў

Помнік Ігнату Будзіловічу на месцы апошняга бою Аршанскага атраду Каліноўцаў у вёсцы Пагосцішча Лёзненскага раёну даўно стаў месцам паломніцтва для аршанскіх дэмакратаў. Кожны год 28 жніўня сюды збіраліся людзі з Оршы, Лёзна, Віцебска і іншых блізкіх гарадоў. А ў мінулым годзе намаганнямі Юрыя Аляксандравіча Нагорнага (на тыдні споўнілася 40 дзён з дня яго смерці) тут быў пастаўлены новы помнік Будзіловічу і паўстанцам яго атраду.

У гэтым годзе традыцыйнае мерапрыемства было пад пагрозай зрыву з-за палітычнай сітуацыі - дэмакратычныя актывісты моцна занятыя акцыямі пратэсту. Але ўсё ж аршанцы з кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" зладзілі сімвалічны даволі сціплы выезд у Пагосцішча. Традыцыйныя ўдзельнікі мерапрыемства распавялі новым пра апошні бой Будзіловічцаў, пра катаванні ў аршанскай турме і расстрэлы касінераў. Канешне, не абыйшлося без аналогіяў з катаваннямі ў гэтым годзе. Ад помніку аршанцы прайшлі да меркаванага месца апошняга бою і, вярнуўшыся да помніку, усклалі кветкі ў памяць палеглых.

Такім чынам амаль дзесяцігадовая традыцыя ўшанавання паўстанцаў не перарвалася і ў гэты складаны для краіны год.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Будзіловіч не забыты (фота)

Аршанскія актывісты традыцыйна наведалі помнік паўстанцам Аршанскага атраду каліноўцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение