Арцём быў затрыманы 6 верасня ў Мінску на акцыі пратэсту. Дакладна вядома, што да гэтага часу ён знаходзіцца ў Жодзіна ў ізалятары часовага ўтрымання. Сёння стала вядома, што суд распачнецца 8 верасня і адбудзецца ў Жодзіна, відавочна, праз скайп-канферэнцыю.
17-44 Арцём на волі. Пакуль падрабязнасцяў не ведаем.
Мы будзем напрацягу дня адсочваць сітуацыю з нашым калегам і абнаўляць дадзены матэр'ял.