06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

18:00

+10

5 м/с

996 гПа

Беларусь, Общество

Перамога зброі пад Воршай!

08.09.2024 07:30

726 просмотров, 0 комментариев

З Днём Беларускай вайсковай славы!

8 верасня ў патрыятычнай супольнасці беларусаў адзначаецца Дзень Беларускай вайсковай славы. Яго святкуюць у гэты дзень, бо ў 1514 годзе, роўна 510 гадоў таму нашы продкі перамаглі войска Маскоўскага княства, якое было нашмат большым за наша. Славуты подзвіг продкаў беларусаў — важны камень у падваліны Незалежнасці, Беларускага духу, нязломнасці абаронцаў нашай зямлі. Яны не скараліся перад цяжкімі выклікамі, рыхтаваліся фізічна і маральна ды выходзілі на поле Бітвы.

Перамога на сутоку рэк Крапівенкі і Дняпра назаўсёды запісаная ў гісторыю Воршы, Беларусі, Еўропы.

Важнасць той перамогі для сённяшняй беларускай нацыі ў тым, каб усвядоміць — мы маем уласную гісторыю, нам не трэба глядзець на летапіс чужымі вачыма, абмяркоўваць людзей і падзеі з чужых пазіцый, а самім вызначаць, хто ёсць для нас героем, а хто нягоднікам. Іншымі словамі, мець сваю думку і сваю галаву.

Варта падкрэсліць: перамога пад Воршай была подзвігам не толькі беларусаў, але і іншых народаў, якія змагаліся поплеч. У тыя часы сучаснага панятку нацыі не існавала, але ўжо былі розныя паходжанні, паводле веравызнання і этнічнасці. Разам з продкамі беларусаў з маскоўскім агрэсарам мужна біліся продкі сучасных украінцаў, палякаў, літоўцаў, татараў і іншых народаў. Іх адвага, звіцяжства, мужнасць засталіся ў стагоддзях і мацуюць нас сёння. Тых, хто хоча мацавацца. Хто хоча мець карані і трывала трымацца за зямлю, за сябе, за свой род. Тая перамога — адзін з яскравых прыкладаў, як людзі рознага паходжання дамаўляліся ў няпросты момант і давалі адпор ворагу, давалі рады пры самых цяжкіх абставінах.

Шчыра віншуем усіх чытачоў Orsha.eu, якія перажываюць наш шлях з намі. Мацуйма нашу Беларусь. У сэрцы, у думках, у кнігах, ва ўвасабленні задумаў у жыццё, у нашых дзецях. Няхай нясуць свае воды ў адвечным кірунку Крапівенка і Дняпро, няхай славіцца вёска Гацькаўшчына, пад якой адбываліся асноўныя баі тае славутае Бітвы, няхай у самы складаны момант генетычная памяць дапаможа нам з’яднаць шыхты і змагацца да перамогі.

Слава Айчыне!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Перамога зброі пад Воршай!

З Днём Беларускай вайсковай славы!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение