06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-2

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Орша, Политика

Наезд на «Цудоўную краму»

03.10.2020 12:50

4972 просмотра, 0 комментариев

У краму Ігара Казмерчака адначасова прыйшлі і МНС і фінансавая міліцыя

«Цудоўная крама», якая знаходзцца на Молакава 5 — адна з тых якія гандлююць нацыянальнай атрыбутыкай. Такія крамы былі амаль ва ўсіх буйных гарадах, але перад выбарамі на іх па чарзе адбываліся наезды і ў выніку некаторыя з іх былі зачыненыя. Аршанская крама пры гэтым работала даволі стабільна. Але 2 кастрычніка ў «Цудоўную краму» прыйшлі адначасова супрацоўнік МНС з праверкай і фінансавая міліцыя з вобшукам. Фармальная прычына візіту — падазрэнне ў нясплаце падатку ўладальнікам крамы і рэдактарам нашага сайта Ігарам Казмерчаком.

У прынцыпе гэта ўжо стала традыцыяй, каб у сярэднім раз у пяць гадоў Ігар Казмерчак быў сведкам або падазраваным у нейкай крымінальнай справе. Не выключэнне і гэты выбарчы год. У выніку вобшуку, які на 15-ці крамных квадтратных метрах ішоў амаль 6 гадзін, міліцыянты забралі фінансавыя дакуманты і асабісты ноўтбук. Як мяркуе сам Казмерчак, менавіта за ноўтбукам міліцыянты, бачна, і прыходзілі — астатняе чыстая фармальнасць, бо фінансавых парушэнняў крама ніколі не дапускала.

Праўда, знайшліся і дробныя падставы для складання пратакола за парушэнне правілаў гандлю, але гэта тая дробязь якую можна знайсці амаль у кожным гандлёвым аб’екце. У панядзелак справа працягнецца — будзе зразумела ці вернуць тэхніку і дакуманты, бо на гэты дзень Ігара выклікаюць для дачы тлумачэнняў. А пакуль крама працуе ў звычайным рэжыме з 11-00 да 19-00 на другім паверсе Молакава 5.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Наезд на «Цудоўную краму»

У краму Ігара Казмерчака адначасова прыйшлі і МНС і фінансавая міліцыя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение