У сераду - 18 лістапада - наш горад наведала каманда Аб'яднанай грамадзянскай партыі з прэзентацыяй будучых антыкарупцыйных законаў. Але распачалі сустрэчу не з пытанняў карупцыі, а з пытанняў канстытуцыйнай рэформы.
Анатоль Лябедзька першым выступіў на сустрэчы, ён распавёў, што па згодзе са Святланай Ціханоўскай іх каманада зараз займаецца распрацоўкай будучых рэформаў. Канстытуцыю, канешне, таксама давядзецца мяняць, але гаворка ідзе не пра тую канстытуцыйную рэформу пра якую зараз гаворыць Лукашэнка - гэта прафанацыя. Першае пытання па новай кансстытуцыю - які палітычны лад трэба абраць краіне: прэзідэнцкую, парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку. Большасць прысутных пагадзілася з варыянтам парламенцка-прэзідэнцкай. Другое пытанне - ці трэба Беларусі ўступаць у вайсковыя саюзы: АДКБ, НАТА ці замацаваць нейтральны статус. Большасць пагадзілася з нейтралітэтам. І апошняе пытанне ад Лябедзькі - ці патрэбна рабіць толькі адну дзяржаўную мову. Большасць пагадзілася з тым, што павінна заставацца юрыдычнае двухмоўе, але беларускай мове варта даць прывілеі.
Далей слова ўзяў Яраслаў Раманчук які распачаў з гісторыі: некалькі год таму рэспубліканская пракуратура заявіла, што ў міністэрстве аховы здароўя шмат гадоў існавала подла карупцыйная схема, якую раскрылі. Але ні міністар, ні яго намеснікі ў турму не селі пры раскрытым злачынстве. То бок, у Беларусі ёсць карупцыя, але яна заключаецца ні ў шакаладках для дактароў, а ў створанай сістэме адкатаў і кумаўства, якая курыруецца самой дзяржавай і канкрэтна сілавікамі. Агульны ўзровень адкатаў па розных ацэнках даходзіць па краіне да 3 мільярдаў даляраў у год. Знішчы карупцыю і вызваляцца грошы на рэформы і сацыяльную сферу. А як яе знішчыць? Простага адказу няма. Калі каротка, то павінен быць комплекс мераў, якія прывядуць да празрыстасці працэсу прыняцца рашэнняў і выбарнасці чыноўнікаў.