Хаця праверка па падазрэнні ў нясплаце падаткаў скончылася ў мінулым годзе, міліцыя не пакідае краму нацыянальнай культуры ў спакоі. У нядзелю ў "Цудоўную краму" на Міра 3-а зноў прыйшлі міліцыянты. Справа ў тым, што сам Ігар Казмерчак мусіў у гэты дзень па справах з'ехаць і за краму адказваў 14-гадовы амаль родзіч Ігара з сябрам.
Міліцыянты не выказалі нейкіх прэтэнзіяў да часовых "прадаўцоў", але ўзялі тлумачэнне ў іх і завезлі да хаты. Зразумела, што краму давялося зачыніць на паўдні.
І хаця па стане на панядзелак 8 лютага Казмерчаку не выставілі якіх-небудзь прэтэнзіяў, але работа крамы амаль на дзень была сарваная.