У нашым раёне ў чэрвені пройдзе яшчэ адзін фестываль. Самае цікава - саму Оршу ён абміне, але пройдзе ў Вусце і Балбасава.
Фестываль "Гагарынскія сустрэчы" распачынае калектыў Вусцянскага дома культуры "Гагарынскія музыкі". Ідэя фэсту ў тым, каб сабраць усіх гарманістаў раёна. І хаця пакуль яго статус - раённы, ужо ў першым жа годзе ён аб'ядноўвае гарманістаў не толькі Аршаншчыны. Прыедуць калектывы і выступоўцы з Хоцімска, Віцебска, Шумілінскага і Глыбокскага раёнаў.
Распачнецца фестываль 20 чэрвеня а 11-45 з шэсця гарманістаў па вуліцах Вусця. У гэтай жа вёсцы пройдуць і асноўныя мерапрыемствы фэсту. А вечар пройдзе закрыццём фестывалю і вялікім канцэртам ў Балбасава.