Хаця Юрый Аляксандравіч нарадзіўся і дзяцінства правёў у заходняй Беларусі, усё дарослае жыццё пражыў ён у Барані. У наш рэгіён ён прыехаў разам з жонкай Тамарай Іванаўнай - яны пажаніліся яшчэ ў студэнцтве - па размеркаванні пасля сканчэння ўніверсітэта. Юрыя Аляксандравіча ведалі ў Барані ўсе. Як настаўнік ён выхаваў некалькі пакаленняў бараньцаў. Паспеў пабываць дырэктарам школы і нават у кароткі час дэмакратыі ўзначаліў горад.
Разам з жонкай яны стваралі два школьных музеі, а пасля раптоўнай смерці Тамары Іванаўны, свой сямейны музей стварыў і ён сам. Шмат чаго Нагорны зрабіў і ў грамадскім жыцці рэгёна. Амаль кожны месяц ён праводзіў асветніцкія мерапрыемствы дзеля прапаганды беларускай мовы і культуры. Да канца жыцця ён узначальваў Таварыства беларускай мовы ў нашым р
гіёне.
Сёння сябры Юрыя Аляксандравіча наведалі яго магілу.