Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Звяз" атрымала рэгістрацыю яшчэ ў 2000 годзе і напрацягу 21 года было адзіным зарэгістраваным маладзёжным аб'яднаннем горада, якое не кантралявалася выканкамам. Юрыдчная адрэса - неабходная для рэгістрацыі - была ў маленькім памяшканні на Леніна і здымлася на дваіх з Таварыствам беларускай мовы. 8 верасня гэтага года суд Віцебскай вобласці ліквідаваў арганізацыю, што ў гэтым годзе не дзіўна. Да Звяза ў краіне за год ліквідавалі больш за 100 іншых грамадскіх арганізацый.
Як аказалася ўлады прадугледзелі яшчэ адну магчымасць ліквідаваць "Звяз". У ліпені Оршакамгас - уладальнік юрыдычнай адрэсы - разарваў са "Звязам" дамову арэнды. Праўда, па тэхнічных прычынах інфармацыя пра страту арэнды прыйшла зусім нядаўна. З-за гэтага фактычна страчвае сваю рэгістрацыю і Таварыства беларускай мовы, бо сама арганізацыя не пацягне аплату арэнды. Да таго ж ТБМ зараз у працэсе ліквідацыі на рэспубліканскім узроўні і трымацца за нефункцыянальнае памяшканне не надта рацыянальна.