Чарговы суд па палітычных матывах адбыўся ў Оршы. Суд ішоў з перапынкам у некалькі дзён і пачаўся яшчэ ў мінулым годзе. 4 студзеня суддзя Разумовіч, які не рэдка вядзе палітычныя справы, прысудзіў абвінавачанаму 2,5 гады хіміі і кампенсацыю маральнай страты пацярпеламу каля 1700 рублёў.
Аршанец Сяргей Парфянкоў абвінавачваўся ў тым, што ў "Аднакласніках" напісаў абразлівы каментар у дачыненні да вядомага арўанскага ДАІшніка. Дарэчы, пад тым жа постам каментар пісаў і Міхаіл Чамурака, які атрымаў свой тэрмін раней, але цяпер знаходзіцца за мяжой.
Пакуль у Парфянкова ёсць час, каб абскардзіць прысуд тым больш, што адвакат выявіў некаторыя змягчаючыя абставіны ў справе. Але сумніўна, што палітычны прысуд будзе зменьшаны - такога яшчэ не бывала. Таму ўжо зараз можна казаць, што Сяргей стане палітвязнем калі паедзе адбываць пакаранне.