Гаворка ідзе пра тых двух хлопцаў якія каля крамы АЛМІ спрабавалі спаліць маленькі чырвона-зялёны сцяжок. Не зважаючы на прызнанні і запісаныя відэа з прызнаннямі, хлопцаў да гэтае пары не выпусцілі і яўна не выпусцяць ужо да суда. У сувязі з гэтым хлопцаў перавялі ў Віцебск, бо менавіта там СІЗА, якое прыстасаванае для доўгага сядзення.
На дадзены момант мы ведаем прозвішча толькі аднаго хлопца - Дзмітрый Матусевіч, другога завуць Вячаслаў, але яго прозвішча нам не вядомае. Тым не меньш нават аднаму хлопцу можна напісаць ліст падтрымкі: 210026 вул. Гагарына, д. 2, г. Віцебск СІЗА№2 Матусевічу Дзмітрыю.