Пра затрыманне піша правабарончы цэнтр «Вясна», называючы імя мужчыны — Антон Баброў. Аршанца затрымалі нібыта за абразу Лукашэнкі.
Затрыманне адбылося яшчэ 21 сакавіка, але стала вядома пра яго толькі цяпер.
Якія канкрэтна словы Баброў сказаў ці напісаў пра нелегітымнага кіраўніка Рэспублікі Беларусь — невядома. Нашых чытачоў, хто мае больш інфармацыі, просім звязацца з рэдакцыяй.