Здаваць кроў аршанец ездзіў у Менск, там у адной са сталічных лякарняў ён атрымліваў грашовую кампенсацыю за донарства і належны яму ў такім выпадку выхадны. Пры гэтым донар даваў у медустанову падробленыя даведкі аб заработнай плаце, па якіх яго сярэдні даход складаў больш за 400 рублёў у дзень.
У выніку, паводле меркавання аператыўнікаў сталічнай БЭЗ, жыхар Воршы за год незаконна атрымаў каля 5 000 рублёў, паведамляе прэс-служба МУС.
У дачыненні аршанскага донара распачалі крымінальную справу за махлярства.