Раней у Віцебскай вобласці было 6 крамаў, якія прадавалі алкаголь уначы. Яны знаходзіліся як у Полацку і Наваполацку, так і ў Оршы. Міліцыя абласнога цэнтра ўжо адзначыла, што дзякуючы забароне знізілася колькасць правапарушэнняў уначы.
Цікава, што падчас фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску на продаж алкаголю будзе ўведзена абмежаванне. У радыюсе 500 метраў ад фестывальных пляцовак продаж алкаголю будзе спыняцца за 2 гадзіны да пачатку канцэрту.