Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".
Нядаўна ў блогера і актывіста выявілі сухоты і ў канцы ліпеня змясцілі ў турму ў Воршы № 12. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон удзень.
Паўла Вінаградава асудзілі да 5 гадоў калёніі за допіс у фэйсбуку.
Адрас Паўла: ПК №12, 211381, Віцебская вобласць, Ворша, вул. Смаленская, 2, Павел Юр'евіч Вінаградаў.