У Дзень беларускай вайсковай славы мы публікавалі відэа ўкраінскага праекту «Історія без міфів» пра значэнне Бітвы пад Воршай. Натуральна, што беларускія гісторыкі таксама ў гэтыя дні згадваюць змаганне з маскоўскімі акупантамі на Крапівенцы і прадстаўляюць свае высновы.
«Еўрарадыё» зладзіла стрым, на якім два беларускія гісторыкі спыніліся на тэме значэння Бітвы пад Воршай у 1514 годзе.
Ці сапраўды перамога ў бітве пад Воршай мела такое значэнне, што мусіла быць адзначаная як Дзень беларускай вайсковай славы? Чым яна адметная і чаму надалей войскі нашых продкаў не змаглі трымаць маскавітаў на адлегласці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць кандыдаты гістарычны навук Віктар Якубаў і Аляксандр Казакоў.