Паўла Вінаградава пасля месяца ў ШІЗА перавялі ў «спецыяльную палату» на паўгода.
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 22 верасня Павел выйшаў са штрафнога ізалятару, дзе яго ўтрымлівалі месяц. Але адразу пасля гэтага адміністрацыя калоніі палічыла, што палітвязень «парушае рэжым», таму яго на шэсць месяцаў перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты.
Прыканцы ліпеня блогера і актывіста перавялі ў аршанскую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Паўла асудзілі да пяці гадоў калоніі за адзін допіс у Фэйсбуку.