Сёння сілавікі затрымалі 26-гадовага аршанца па вяртанні з Масквы. Як стала вядома Orsha.eu, Канстанцін Баяндзін вяртаўся з Расеі, і ў яго праверылі мабільны тэлефон.
Канстанцін Баяндзін паходзіць зь Менску, працуе шоўмэнам у Маскве, паводле некаторай інфармацыі, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.
Пакуль невядома, якую справу завялі на Баяндзіна — адміністрацыйную ці крымінальную.
Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурса «Містэр-журфак» і нават быў «Студэнтам года БДУ».