Як стала вядома, Канстанціна Баяндзіна правяралі на наяўнасць у тэлефоне забароненых уладамі матэрыялаў. Яго знялі з аўтобуса, які прыехаў у Беларусь з Масквы. У ізалятар шоўмэна не адпраўлялі, і цяпер ён на волі.
Канстанцін Баяндзін паходзіць з Менску, працуе шоўмэнам у Маскве, паводле некаторай інфармацыі, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.
Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурса «Містэр-журфак» і нават быў «Студэнтам года БДУ».