Цэлы шэраг каналаў у Тэлеграме дадалі да спісу «экстрэмісцкіх». Туды трапіў і канал «Орша Льнуха». Што менавіта там публікавалася «экстрэмісцкага», суд Заводскага раёна Менску не патлумачыў.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх» запісалі Telegram-каналы, чаты і боты «Обр. связь БЛбот», «Гняздо Буслоубот», «Беларусы за Украину bot», «Орша Льнуха», «(НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ», «Жыццё, каханне i смерць», «Вот так дела», «Андрей Суздальцев»; TikTok-старонкі «Тёрнер», «жыве Беларусь», «Маланка Медиа», «НАШ ДОМ ТВ», «365bel» і шэраг іншых.
Такімі ж прызналі і дзве крыніцы праваабарончай інфармацыі — YouTube-канал «Гомельская Весна» і Twitter-старонку «Вiцебская Вясна».
Акрамя таго, пад забаронай апынуліся сацсеткі «Рускага Добраахвотніцкага Корпуса» і «Легіёна "Свабода Расіі"», узброеных фармаванняў, якія ваююць за Украіну супраць расейскай акупацыі.
У папярэднія тыдні рэпрэсіўныя ўлады пад кіраўніцтвам Лукашэнкі ўнеслі ў «экстрэмісцкі» спіс чаты ў Тэлеграме «Орша. Микруха» і «Барань».