З праграмы для 11 класу па беларускай літаратуры прыбралі твор «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.
У праграме на 2022–2023 год «Каласы пад сярпом тваім» былі. На вывучэнне твора адводзілася пяць навучальных гадзін. Аднак у праграме на 2023–2024 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» замянілі на іншы твор Караткевіча — «Чорны замак Альшанскі».
Акрамя таго, з раздзелу дадатковага чытаньня праграмы на 2023–2024 год прыбралі твор Алеся Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод».
«Каласы пад сярпом тваім» — раман Караткевіча, прысьвечаны падзеям паўстання 1863 году. Акрамя створаных аўтарам персанажаў у рамане фігуруюць і гістарычныя асобы, напрыклад Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.