Затрыманага ў Расеі беларускага псіхолага пачнуць судзіць 11 верасня, паведамілі праваабаронцы.
44-гадовага жыхара Воршы Андрэя Рускіх у красавіку 2022 года абвясцілі ў вышук за каментары пра вайскоўцаў і Лукашэнку, якія кваліфікавалі як «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
У выніку расейская паліцыя затрымала яго ўжо ў траўні 2022 года ў Санкт-Пецярбургу. Пазней Андрэя экстрадавалі ў Беларусь і змясцілі ў віцебскі СІЗА.
Віцебскі абласны суд 11 верасня ў закрытым рэжыме пачне разглядаць справу палітвязня. Цяпер судзіць яго будуць толькі паводле арт. 130 КК. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.
Адрас палітвязня: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Андрэй Уладзіміравіч Рускіх.