15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

Орша, Общество

Развітанне з сімвалам

20.10.2023 12:12

1072 просмотра, 0 комментариев

Блакітныя ялінкі каля былога ДКЛ дажываюць апошнія дні.

Наш сайт пісаў пра таямнічую хваробу блакітных ялінак каля Гарадскога дому культуры (колішні Дом культуры ільнокамбінату). Праз гэта і пасля кансультацый з эколагамі, ялінкі вырашылі спілаваць, бо прыйшлі да высновы, што ўратаваць ялінкі ўжо немагчыма.

Гэтая навіна выклікала допіс успамінаў на старонцы «Мой край. орша и Оршанский район». Там апублікавалі шэраг фотаздымкаў мінулага і сучаснасці і суправадзілі фота тэкстам.

«Зірнем апошні раз на блакітныя елкі, якія так шмат гадоў упрыгожвалі плошчу Ільнокамбіната горада Орша. Хутка іх ссякуць. Дрэвы сталі своеасаблівай візітоўкай.

У апошні год яліны сталі чэзнуць: пачалося ападанне ігліцы, з’явілася шмат сухіх галінак, і дрэвы пачалі ўсыхаць.

Побач прыводжу старое фота ГДК пачатку 60-х, калі блакітных елак яшчэ няма; фота канца 60-х, калі бачныя маладыя елкі; і фота 2020 года, калі яліны яшчэ здаровыя.

А памятае хто, як шмат гадоў таму адну з блакітных елак спілавалі і ўстанавілі на плошчы льнокамбіната (па цэнтры праезнай часткі) у якасці навагодняй елкі? Эколагі тлумачылі, што гэта была неабходная мера, бо ў гэтай елкі выявіліся прыкметы хваробы. Многія жыхары абураліся. З таго часу да Новага года пачалі ўпрыгожваць гірляндай адну з трох жывых блакітных елак, якія засталіся, а ялінку пасярод плошчы льнокамбінату ўстанаўліваць перасталі. Шкада. Такое жыццё; усяму прыходзіць канец!»

Ялінкі дажываюць апошнія дн

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Развітанне з сімвалам

Блакітныя ялінкі каля былога ДКЛ дажываюць апошнія дні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение