Яшчэ ў верасні мы пісалі, што каля Палаца культуры, які раней належыў Ільнокамбінату блакітныя ялінкі сталі рудымі. Дрэвы гэтыя прастаялі тут не адзін дзесятак год, але нешта пайшло не так.
Спецыялісты раённай інспекцыі аховы прыроды ацанілі стан ялінак і прыйшлі да высновы, што аднавіцца дрэвы ўжо не змогуць. І не толькі не змогуць аднавіцца, але з-за свайго мёртвага стану сталі ўяўляць небяспеку. У выніку вырашана спілаваць тры дрэвы на пошчы Ільнокамбінату, але пазней на іх месцы з’явяцца новыя. Пакуль яшчэ дрэвы, хай сабе і ў рудым стане, на месцы.