12:00

+13

5 м/с

997 гПа

15:00

+15

4 м/с

996 гПа

18:00

+15

4 м/с

995 гПа

21:00

+10

3 м/с

995 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

Орша, Общество

Шчасьлівых Калядаў!

24.12.2023 15:15

577 просмотров, 0 комментариев

Orsha.eu шчыра віншуе ўсіх вернікаў, якія адзначаюць Раство 25 снежня.

Мы добра ведаем, што сярод нашых чытачоў ёсьць шмат грэка-каталікоў, рыма-каталікоў і наогул хрысціянаў, якія рыхтуюцца адзначыць Раство Хрыстова. Гэта сьветлае і важнае свята таксама і для нашай рэдакцыі, яно заўсёды шанавалася і будзе шанавацца намі.

Цуд нараджэньня Збаўцы нясе нам думкі аб важным, несказаным, недаробленым, пачатым, задуманым. У такія моманты мы традыцыйна задумваемся, ці слушнай дарогай мы ідзем, ці правільных людзей поплеч маем, ці дапамогуць нам, а яшчэ важней — ці дапаможам мы?

Нават у тых з нас, хто рэдка наведвае касцёл, царкву, рэдка моліцца, у такія важныя моманты паўстае ў душы ваганне — ці варта мне наважыцца на новыя зрухі, перамены, ці будзе мая мэта вартай маіх высілкаў? І хочацца згоды з уласным сумленнем.

Каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі ў сваім пастырскім пасланні на Раство нездарма адзначыў некалькі важных момантаў. Ён заклікаў памятаць: Бог стаў чалавекам, Ён прыйшоў, каб пасяліцца сярод нас. Бог не дзесьці далёка ад нас — Ён блізка! Імя «Эмануэль» азначае «Бог з намі». Ён не Хтосьці невядомы — у Яго ёсць бачнае аблічча, і гэта твар Езуса Хрыста.

Папа Францішак, разважаючы аб гэтай праўдзе, піша: «Сярод ночы гэтага свету запальваецца новае святло, бачнае простым позіркам веры, лагодным і пакорным сэрцам чалавека, які чакае Збаўцу». І гэта не проста факт, які адбываецца сам па сабе, незалежна ад нас: прыняцце гэтай Праўды патрабуе нашай веры — нашага «так», выказанага сэрцам.

Але варта ведаць, што не ў Ватыкане і не ў якіх іншых месцах адбыўся цуд. Як адзначае Юзаф Станеўскі, падзеі ў Бэтлееме ў святую ноч з’яўляюцца жывым і яскравым сведчаннем таго, што Пан Бог, якога людзі заўсёды ўспрымалі як «далёкага, пагружанага ў вечнасць на вышынях», увайшоў у гісторыю чалавецтва абсалютна незаўважаным. Месцам свайго нараджэння Ён выбраў убогі хлеў на ўскраіне чалавечага жыцця і паўсядзённых справаў. Таму Ён і сёння выбірае месцы далей ад людскога шуму, ад крыкаў і спрэчак аб тым, хто важнейшы і ў каго больш правоў. Бог выбраў месца, дзе пануе цішыня, дзе ніхто нікога не прыгнятае, дзе выразна чуваць Яго ціхі голас.

У канцы нашага віншавання, у якое мы дадалі словы беларускага мітрапаліта і Папы, мы паставім адну з малітваў, якія спатрэбяцца ў гэты важны дзень Нараджэння Хрыста:

Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа ўсемагутны, што ведаеш розум людзкі і патрэбы нашыя нашмат лепш, чым мы толькі можам прасіць або разумець іх. Ты, чалавекалюбны Ўладару, добры ва ўсім, зь вялікае спагады Тваёй удастой нас зь непарасаромленым сумленьнем клікаць сьвятое імя Тваё: і ня ўвядзі нас у спакусу, але выбаў нас ад злога, і провідам Тваім учыні, каб усё было нам на карысьць. Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Шчасьлівых Калядаў!

Orsha.eu шчыра віншуе ўсіх вернікаў, якія адзначаюць Раство 25 снежня.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение