15:00

+10

3 м/с

984 гПа

18:00

+10

4 м/с

984 гПа

21:00

+9

4 м/с

984 гПа

00:00

+8

5 м/с

984 гПа

03:00

+7

5 м/с

984 гПа

Орша, Политика

Транзіт «Усесаюзнага старасты»

13.06.2024 07:32

455 просмотров, 0 комментариев

Ён ушанаваны ў Воршы, хоць быў толькі праездам.

На правах блогу

Кіраўнік Савецкай дзяржавы у дзяцінстве быў лёкаем. Яго ўзялі ў свой дом памешчыкі. Яны ж далі яму асьвету. З гэтай сьцяжыны, ужо будучы пісьменным, Міхаіл Калінін стаў бальшавіком.

У гонар яго названыя вуліцы, у Воршы на чыгуначным вакзале ёсць шыльда, якая прыгадвае, што роўна 105 гадоў таму з агітацыйным цягніком «Кастрычніцкая рэвалюцыя» Воршу наведаў кіраўнік Савецкага ўраду Міхаіл Калінін. Ён не гуляў па Воршы, ён не ведаў яе багатай гісторыі, ён не меў беларускіх каранёў, ён меў дачыненне да страшных рэпрэсій, калі былі забітыя і раз’яднаныя мільёны сем’яў па ўсёй бальшавіцкай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі. Але, што цікава, сам Калінін быў дастаткова сціплым чалавекам і не жадаў, каб у ягоны гонар называлі заводы-параходы. Проста савецкая сістэма была прагнай такіх назоваў, каб усё вакол было прасякнута бальшавіцкай ідэалогіяй і стварала ў запалоханага народу ўражанне, што савецкая імперыя — на вякі, несмяротная.

Што тычыцца Калініна, дык ніхто лепей за яго не «перакладаў» словы марксісцкай прапаганды на рабоча-сялянскую мову простага народу, які хацеў больш яснымі словамі зразумець, што там пісалі камуністычныя мысляры.

Інтарэсу да барацьбы за ўладу ў яго не было. Ёсць версія, што Калініна высунуў на пасаду кіраўніка ўраду сам Ленін. Але ва ўспамінах Леў Троцкі пісаў, што менавіта ён высунуў асобу Калініна на пасаду, а Ленін толькі ўхваліў. Натуральна, пры Сталіне, які Троцкага ненавідзеў і падаслаў да яго забойцу ў Мексіцы, ніхто ўжо не ўспамінаў, хто ж прапанаваў паставіць Калініна «наверх» і назваць «ўсесаюзным старастам».

У першыя два гады сваёй працы як кіраўніка ўраду Калінін якраз амаль адсутнічаў у Маскве. Ён ездзіў па абшарах з агітацыйным цягніком «Кастрычніцкая рэвалюцыя». Тым самым, на якім 12-13 чэрвеня 1919 наведае і вакзал у нашай Воршы.

Калінін быў яшчэ і добрай дэманстрацыяй «свайго» для людзей. Па паходжанні селянін, па прафесіі рабочы. У старасці, калі быў хворым, Калінін прыгадваў, што калісьці спаў на дошках і рыхтаваўся да паступлення ў матросы на карабель, а ў выніку не мог улегчыся на дзвюх падушках. Натуральна, чалавека са сваім меркаваннем і прагай улады Сталін не падпусціў бы так блізка, нездарма Калінін — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў найвышэйшых калідораў савецкай улады, якія ацалелі і не былі расстраляныя. Праўда, «на ўсялякі выпадак» сістэма ў 1938-м арыштавала ягоную жонку — дасведчаную бальшавічку Кацярыну Лорберг. Яе адправілі ў сумнавядомы Архіпелаг ГУЛАГ.

Невядома, наколькі моцна гараваў Калінін, але ў 1940-41 гг. хадзілі чуткі пра шматлікіх каханак Калініна з Вялікага тэатру. Быццам ён меў шмат інтрыг з балерынамі. Пра тое, што ў палітыцы савецкай дзяржавы Калінін амаль не меў ніякай вагі, сведчыць тое, што Калінін кожны год лічаныя разы бываў на прыёме ў Сталіна. Гэта значыць, ягонае меркаванне мела малое значэнне, калі наогул мела.

Яшчэ ў канцы 30-х у Калініна пачаў пагаршацца зрок. Рак кішачніка давёў яго да смерці.

«Усесаюзны стараста» — першы чалавек з Палітбюро, які памёр пасля ІІ усясветнай вайны. Ён 27 гадоў быў ва ўладзе. Яму паставілі помнік каля Крамля.

Ён доўга і цяжка хварэў. Калоная зала Дому Саюзаў традыцыйна прыняла цырымонію развітання. Такім крыважэрным, як калегі з Палітбюро, ён не быў, але ніяк не перашкодзіў машыне рэпрэсій, а значыць, быў яе вінцікам.

Жонку з турмы ўсё-ткі выпусцілі. Але праз год пасля смерці Калініна ў 1946 годзе скончыў жыццё самагубствам ягоны сын Валяр’ян. Прычыны таго самагубства дакладна не вядомыя да сёння.

Кірыла Заблоцкі

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Транзіт «Усесаюзнага старасты»

Ён ушанаваны ў Воршы, хоць быў толькі праездам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение