1 верасня адбудзецца паядынак на Суперкубак Беларусі ў міні-футболе. У Магілёве менская «Сталіца» будзе сустракацца з аршанскім «Вітэнам». «Сталіца» ў мінулым сезоне стала чэмпіёнам рэспублікі, а «Вітэн» здабыў беларускі кубак.
Гульня ў першы дзень восені прызначаная на 15-00. Сам факт яе правядзення ў Менску не спадабаўся кіраўніцтву аршанцаў. Дырэктар клубу Юрый Алейнікаў у вялікім інтэрв’ю закрануў праблемную тэму, выказаўшы прэтэнзіі, чаму федэрацыя не знайшла для правядзення паядынку неўтральнае поле, фактычна даючы «Сталіцы» перавагу сваёй пляцоўкі. Тады ў Менску перагледзелі рашэнне і перанеслі сустрэчу ў Магілёў.
У размове, пра якую мы пісалі, шмат іншых цікавых момантаў, якія тычацца падрыхтоўкі чырвона-чорных да новага сезону.
У «Вітэна» напярэдадні сустрэчы ёсць праблемы. Гульню са «Сталіцай» прапусцяць два рэяводы каманды, Уладзімір Разуванаў і Арцём Зуёнак — абодва гульцы нядаўна перажылі аперацыі, і таму аднаўленне пасля хірургіі яшчэ працягваецца. Пры гэтым Зуёнак зможа выйсці на поле толькі ў 2025 годзе, а вось Разуванава чакаюць у другой палове восені, адзначыў галоўны трэнер «Вітэну» Андрэй Чарніенка.
Летась Суперкубак аршанцам не скарыўся. Будзем верыць, што сёлета будзе іначай. Заўзімаемся за «энергетыкаў»!