Арцём Сізінцаў, журналіст, спартовы эксперт і аўтар кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» напісаў у кнізе пра тое, якія мянушкі мелі некаторыя дзеячы футболу на Аршаншчыне.
«Ножны шпурляк — такая гульня, дзе людзі часам становяцца сябрамі па жыцьці. Дзеля зручнасьці ў побыце і на полі адзін аднаго зазвычай называюць скарочанымі формамі імёнаў, а таксама мянушкамі. Напрыклад, за аршанскі „Лякаматыў“ у першых чэмпіянатах пасьля ІІ усясьветнай вайны гуляў брамнік пад мянушкай „Вата“. Тады гэтае слова ня мела свайго сёньняшняга „другога дна“. Вэтэраны ў размовах ня ўспомнілі сапраўднага імя таго гульца. Таму невядома, ці была мянушка вытворнай ад прозьвішча, ці яго называлі так, напрыклад, за „мяккія“ кідкі за шпурляком па кутах.
Перад сэзонам 1978 году, як мы бачым на калектыўным здымку бараньскага „Тэмпу“, разам з камандай крайнім справа стаіць яе супрацоўнік, якога звалі проста Дзед Цыклёп. У 1978 годзе „Тэмп“ заваяваў масяжовыя мэдалі чэмпіянату БССР! Для мястэчка, у якім тады жылі крыху болей за 10 тысяч чалавек, стаць трэцімі ў рэспубліцы было вялікім посьпехам. А гэта ж было не адзінае дасягненьне славутай каманды з Барані!»
Поўны допіс можна прачытаць у фэйсбуку аўтара.
Заказаць кнігу можна пад спасылкай. Жыхары Беларусі могуць плаціць крыптавалютай або заплаціць за папярэдні заказ праз замежныя карткі.