15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Политика

Аршанка — пра катаванні жанчын

09.10.2024 12:27

623 просмотра, 0 комментариев

Аршанка расказала, як рэжым Лукашэнкі здзекуецца з жанчын.

Наталля Кукішава, якая да арышту ўвосень 2021 году працавала зубным лекарам у Воршы, расказала праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра здзекі, якіх зазнаюць жанчыны ў лукашэнкаўскай турме.

Жанчыну арыштавалі пасля яе каментару ў сацыяльнай сетцы наконт сюжэту БТ пра Андрэя Зельцара, які застрэліў супрацоўніка КДБ, калі той уварваўся ў ягоную кватэру. Але падставай для суду сталі іншыя каментары — пра Лукашэнку. У выніку суду Наталля Кукішава атрымала два гады калоніі. За кратамі яна пабывала ў турме на Акрэсціна, у віцебскім і жодзінскім СІЗА, заканчвала тэрмін у жаночай калоніі ў Гомлі.

У менскім ІЧУ на Акрэсціна Наталля сядзела ў 2-меснай камэры разам з 16 іншымі затрыманымі.

«У камеры не зачыняўся туалет і не выдавалі туалетную паперу. Было вельмі халодна, бо не працавала ацяпленне. Спаць даводзілася на падлозе, некаторым — седзячы. Замест падушкі выкарыстоўвалі бохан хлеба».

Кантралёры-мужчыны пастаянна прыніжалі ўвязненых жанчын, чым даводзілі некаторых да гістэрыкі.

«Неяк ад стрэсу ўва ўсіх у адзін дзень пачалася мэнструацыя. Але супрацоўнікі ізалятару ня выдалі нам ніводнай пракладкі».

Такая ж сітуацыя была і ў жодзінскай следчай турме. Там з ёю ў адной камеры сядзела палітзняволеная пенсіянерка, у якой было вельмі слабое здароўе, але ніякай палёгкі ад ахоўнікаў жанчына не дачакалася.

«Яна ляжала тры дні запар і нават не магла падняцца, бо моцна кружылася галава. Я на яе глядзела і думала, што яна не выжыве. Ніхто нічога не лячыў».

«Аднойчы на праверцы жанчынам загадалі сесці на кукішкі. Тая пенсіянерка не ўтрымалася і ўпала. Толькі пасля таго, як жанчына расплакалася, зняволеных перасталі саджаць на кукішкі». Яна кажа, што чула, як мужчын з суседніх камераў прымушалі бегаць па калідоры і хадзіць на кукішках.

Паводле Наталлі, разам з ёю сядзела яшчэ адна жанчына, якая застудзіла мачавік і не магла схадзіць у прыбіральню. Але і яна не атрымала лячэння.

«У камеры ў Жодзіне была зламаная аконная рама, безупынна дзьмуў вецер. Мне скразняком прадзьмула вуха. Ніхто, вядома ж, нічога не лячыў. Нас адразу папярэдзілі: „Калі вы захварэеце, ніхто вас тут лячыць не будзе“.

З жодзінскай турмы Наталлю этапавалі ў віцебскі СІЗА, і там яна пераканалася, што мелі рацыю тыя, хто называў гэты ізалятар найгоршым.

„Там абсалютна іншае стаўленне да палітвязняў. Напрыклад, падчас прыбірання да нас прыходзіў правяральнік, надзяваў чорную гумовую пальчатку і праводзіў пальцам па кутах. Калі на пальчатцы заставаўся пыл, на цябе пісалі рапарт. Назаўтра ты зноў дзяжурыш, і калі зноў знаходзяць пыл, цябе адпраўляюць у карцар“, — расказала Наталля Кукішава пра СІЗА ў Віцебску.

Яшчэ яна згадала, як ў СІЗА ўвесь час уключалі радыё з трансляцыяй Першага нацыянальнага каналу. Наталля мяркуе, што радыё наўмысна ўключалі вельмі гучна, каб вязьні не чулі, што адбываецца на калідоры.

З успамінаў пра віцебскі СІЗА засталося і тое, што там арыштанткам не давалі дастаткова туалетнай паперы і часта адключалі ваду ў прыбіральні — бывала, на ўвесь дзень, а таму ў камеры стаяў невыносны смурод.

Апошнія 5 месяцаў тэрміну Кукішава адбывала ў гомельскай жаночай калоніі. Жанчына мяркуе, што правілы распарадку накіраваныя на тое, каб зняволеныя не маглі праяўляць эмпатыю і салідарнасць. Напрыклад, вязням забаранялася дзяліцца якімі-хаця рэчамі.

„Калі дзяўчына сядзіць без перадач і я захачу падтрымаць яе сваімі рэчамі або ежай, то за гэта адразу пакаранне“, — расказала былая палітзняволеная.

Зняволеныя жанчыны казалі Наталлі, што так у калоніі стала менавіта пасля 2020 году, калі пачалі масава з’яўляцца палітычныя вязні.

Наталля Кукішава выйшла з вязніцы летась у сакавіку, але ціск сілавікоў працягваўся, і яна мусіла з сям’ёй выехаць з Беларусі. Цяпер аршанка кажа, што ў звычайным жыцці не магла ўявіць, наколькі абсурднымі могуць быць турэмныя правілы.

„Пакуль я там не пабыла, увогуле ня ведала, што такое можа быць. Турэмны парадак — гэта такі дурдом, які ў нармальных людзей ня ўкладваецца ў галаве. Я разумела, што ў турмах агулам не вельмі добра. Але ніколі раней не бачыла, каб да людзей так жахліва ставіліся. Пастаянныя рапартаванні і прыбіранні, забарона сядаць на ложак, пакаранне за „няправільна“ засцелены ложак, немагчыма раней за 21:30 пераапрануцца ў сваё адзенне, немагчыма памыцца, калі трэба. Калонія накіраваная не на выпраўленне, а на прыніжэнне чалавека.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аршанка — пра катаванні жанчын

Аршанка расказала, як рэжым Лукашэнкі здзекуецца з жанчын.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение