18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Регион, Культура

Дубровенскую славутасць — на таргі

02.11.2024 16:05

674 просмотра, 0 комментариев

Улады хочуць прадаць знакаміты кляштар у Дуброўне.

На таргі выставілі помнік архітэктуры XIX стагоддзя — тут размяшчаўся каталіцкі кляштар, зліквідаваны 200 гадоў таму расейскімі акупацыйнымі ўладамі. Продаж плануецца пад «аб’ект відовішчнага прызначэння», заўважыў тэлеграм-канал Katolik.life.

Будынак былога кляштара бернардынцаў у Дуброўне выстаўлены на продаж на Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Будынак мае статус маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, і знаходзіцца на балансе аддзелу культуры Дубровенскага райвыканкама. Помнік гісторыка-культурнай спадчыны прапануецца купіць для «размяшчэння аб’ектаў культурна-асветніцкага і (або) відовішчнага прызначэння».

А зямельны ўчастак — выкарыстоўваць для размяшчэння аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва, адміністрацыйнага, гасцінічнага, фізкультурна-аздараўленчага прызначэння, рознічнага гандлю.

Драўляныя касцёл і кляштар у Дуброўне, пабудаваны ў 1630 годзе ў стылі барока. Імі апекаваўся віленскі кашталян Мікалай Глябовіч.

Касцёл — простакутны ў плане будынак, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трох’ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам паміж імі. Да бакавога фасаду касцёлу прылягаў П-падобны ў плане двухпавярховы будынак кляштара (разам з касцёлам утвараў закрыты ўнутраны двор). Комплекс не збярогся з прычыны пажару ў 1801 годзе. Паводле легенды, тады адбыўся падпал, і зрабілі яго людзі ўладальніка Дуброўны Францішка Ксаверыя Любамірскага. Кажуць, за тое, што манахі абвянчалі ягоную дачку з бедным шляхцічам. Аднак легенда таксама цвердзіць, што неўзабаве Любамірскі раскаяўся і заняўся адбудовай.

У 1809 г. на іх месцы пабудаваны кляштар з касцёлам бернардзінцаў. Пасля паўстання 1830–1831 гадоў бернардынцы былі выгнаныя з Дуброўны расейскімі акупантамі, кляштар быў зачынены, а касцёл стаў парафіяльным.

У 1930 годзе ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады парафіяльны касцёл быў закрыты і аддадзены пад Рабфак, затым пад Дом культуры. Яшчэ ў ім была школа з расейскай мовай навучання. Праз некаторы час касцёл быў перабудаваны пад кінатэатр, а потым знішчаны.

Пазней у будынку кляштара месціліся адміністрацыйныя ўстановы. Будынак занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. У 1996 годзе будынак пачалі аднаўляць, але на праекце скончыліся грошы і справу закінулі.

Кляштар — двухпавярховае мураванае збудаванне з узаемна перпендыкулярнымі аб’ёмамі, накрыты двухсхільнымі дахамі, такое апісанне сустракаем у кнізе «Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік», выдадзенай у Менску ў 1993 годзе ў БелЭН. Тарцы дахаў завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі з круглымі вокнамі ў цэнтры. Планіроўка галерэйна-калідорная, у месцы злучэння аб’ёмаў вітыя ўсходы. Фасады расчлянёныя тонкімі пілястрамі, карнізамі, паяскамі. У архітэктуры кляштара выявіліся асобныя рысы стылю барока.

Каталіцкая парафія Дуброўны мае патранат Маці Божай Фацімскай.

Пачатковы кошт лоту — 371 тысяча рублёў (больш за 110 тысяч даляраў). Электронныя таргі адбудуцца 2 снежня.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Дубровенскую славутасць — на таргі

Улады хочуць прадаць знакаміты кляштар у Дуброўне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение