«У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг, задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі і з улікам прагназаванага павелічэння пасажырапатоку ў перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка прызначыла 239 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах», — піша Беларуская чыгунка, абгрунтоўваючы ўвядзенне дадатковых цягнікоў.
У міжрэгіянальных зносінах 185 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах. У перыяд навагодніх і калядных святаў дадатковыя цягнікі прызначаны паміж Менскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама ў зносінах Менск — Пінск, Берасце — Гомель, Гомель — Віцебск, Гародня — Ворша — Віцебск, Камунары — Ворша — Гародня і Менск — Ворша — Крычаў.
У міжнародных зносінах з Расіяй дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршрутах: Берасце — Менск — Масква, Менск — Санкт-Пецярбург і Полацак — Масква.
Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца. Таксама ў залежнасці ад попыту на перавозкі будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.
Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, кошт праезду і маршрут руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтру.