У панядзелак па прыватных гаспадарках шэрагу вёсак Аршанскага раёну прайшлі супрацоўнікі міліцыі з папярэджаннем, што калі гаспадары тэрмінова не знішчаць свіней, то ў аўторак жывёлу будуць адстрэльваць. Прычына - прафілактыка распаўсюду Афрыканскай чумы свіней.
Большасць вырашыла самастойна забіць жывёлу і захаваць для больш позняга ўжывання, у тым ліку ў засоленым выглядзе. Як вынік, у шэрагу крамаў блізкіх да сельскай мясцовасці назіраецца недахоп у продажы харчовай солі. Кошт на "свойскую" свініну знізіўся.
Яшчэ адна праблема якая з'явілася як вынік чумы - транспартная. Калі раней службовыя аўтобусы прадпрыемства "Задняпроўскі" бясплатна падбіралі і давозілі да горада вясковых жыхароў - цяпер вяскоўцам даводзіцца ісці пешку, кіроўцам аўтобусам забаронена браць усіх акрамя супрацоўнікаў прадпрыемства.