Чаму вы вырашылі дапамагчы ў рэстаўрацыі менавіта гэтаму помніку? Чаму не Навагрудскаму замку ці Лідскаму?
- Па-першае, можна прыгадаць шмат помнікаў дзе вядуцца работы і патрабуюцца сродкі. Я зараз шмат дзе парехаў і бачыў, напрыклад, як у Ружанах вядуцца работы. І там ці горад ці дзяржава дапамагаюць. У Наваградку аб’едналіся людзі, жыхары. У іх ёсць рахунак праз які яны збіраюць гэтыя сродкі. А ў нашых базылянаў да некаторага моманту было ўвогуле мёртва, нічога практычна не адбывалася. А масштабы непараўнальныя. Бо тут зараз ідзе размова толькі пра тое каб проста накрыць будынак, каб ён не разбураўся зімой, восенню і вясной.
А па-другое, а можа быць гэта і больш важна: фактычна гэты помнік з майго дзяцінства. Я памятаю ўсё. Я фактычна вырас каля гэтых муроў. Наша вуліца была блізка ад таго месца дзе стаяў помнік і я яго памятаю цалкам, увесь. Разам са святыняй. І таму я выступіў з гэтай ініцыятывай. Дай Бог нам хаця б закансэрваваць, а потым ужо аднавіць, рэстаўраваць гэты кляштар. Тым больш, што ў параўнанні з масштабамі іншых помнікаў, гэта не настолькі вялікі аб’ект. Тут прасцей гэта ўсё зрабіць. Але потым мы ставім і задачу аднаўлення святыні. Па другому не можа быць. І ёсць жа прыклады. Напрыклад Віцебск колькі там усяго зроблена для аднаўлення, колькі там ужо адноўлена помнікаў. Гэта Магілёў. Ды ўрэшце рэшт і ў самой Оршы. Паглядзіце як цудоўна зрабілі, няхай сабе і не поўнасцю, езуіцкі кляштар. І я спадзяюся на парцяг працы. Гэтыя будынкі ўжо ёсць.
Мы жывем у дваццаць першым стагоддзі – гэта іншы час. Час руйнавання, замоўчвання і бяздзеяння прайшоў. Зараз трэба працаваць, рабіць, ставіць максімальныя задачы, і імкнуцца іх дасягаць.
- У сваім звароце да старшыні аблвыканкаму Касінца вы казалі, што, ў прынцыпе, дзяржава павінна аднаўляць , ці хаця б дапамагаць у аднаўленні помнікаў. Таму што дзяржава за савецкім часам іх і руйнавала. Але, зразумела, што ў сёняшняй сітуацыі ў дзяржавы не хапае грошай шмат на што. Вы думаеце, што рэальна каб дзяржава пацягнулап такія выдаткі ці, ўсё ж такі, варта раздаваць помнікі цэрквам, прадпрымальнікам, былым уладальнікам?..
- Я трымаюся гэтай думкі і па сёняшні дзень. Што дзяржава якая давяла помнік да такога стану, павінна прыняць самы актыўны ўдзел у яго аднаўленні, яна павінна дапамагаць. Але і грамадскасць, патрыятычная грамадскасць не павінна быць у баку. Таксама павінна неяк дапамагаць. Але асноўны цяжар павінна несці дзяржава. І мы павінны ім гэта патлумачыць, паказаць, даказаць. Бо гэта не чужое – гэта наша, наша спадчына.
- Для вас асабіста гэта першая дабрачынная выстава, калі вы свае творы выстаўляецца з дабрачыннымі мэтамі?
- Першая. Я і сам такога вопыту асабліва не маю. Ды і наогул у нас вельмі рэдка хто рабіў нешта ў падобным плане.
- Не шкада свае творы прадаваць не на карысць сабе?
- Калі мне палова выдаткаў вернецца – будзе дастаткова, і дзякуй Богу. Галоўнае – помнік. Усё э такі гэта вельмі важна. І дай Бог, каб у нас усё атрымалася.