03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Политика

За назіранне — штраф

11.11.2016 07:21

3783 просмотра, 22 комментария

Назіральнік за парламенцкімі выбарамі ў Оршы Віталь Паўлаў атрымаў штраф нібыта за "нецэнзурную лаянку". Прагучаў вырак суда.

Пасля некалькіх пераносаў нарэшце адбыўся суд над Віталём Паўлавым — вядомым аршанскім грамадскім актывістам, які зафіксаваў шэраг парушэнняў з боку выбарчай камісіі на ўчастку ў сярэдняй школе № 5. Падчас працы назіральнікам Віталь Паўлаў зафіксаваў, што выбары на ягоным участку праходзілі непразрыста, не ў згодзе з прынцыпамі адкрытасці і дэмакратыі. На наступны дзень пасля выбараў Віталь Паўлаў быў брутальна затрыманы міліцыяй, яго звінавацілі ў выкарыстанні нецэнзурных выразаў на ўчастку для выбараў. Пры гэтым адметна, што ў сам дзень выбараў ніхто з чальцоў выбарчай камісіі не скардзіўся на брудныя словы, абразы з боку незалежнага назіральніка, ніякіх мераў не прыняў і супрацоўнік міліцыі, які знаходзіўся пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Усё гэта намякала на яўную "фабрыкацыю" справы і яе палітычную падаплёку. Аднак абвінавачанне было высунута і пачаўся суд. Некалькі разоў на розных падставах судовае пасяджэнне пераносілася, і нарэшце, у чацвер 10-га лістапада прагучаў вырак па справе. Пры гэтым на рашаючае пасяджэнне не з'явіўся супрацоўнік міліцыі, якога "неспадзявана" накіравалі ў камандыроўку ў Копысь. Сябры выбарчае камісіі, якія падчас выбараў не скардзіліся ні на якія маты, раптам змянілі свае думкі і "ўзгадалі", як назіральнік ужываў словы з нецэнзурнага лексікона. Суд паверыў боку абвінавачання і прысудзіў Віталя Паўлава да штрафа ў 2 базавыя велічыні, што на дадзены момант складае 42 рублі.

Сам назіральнік лічыць, што справа супраць яго сфабрыкавана не проста так, а дзеля таго, каб сфармаваць у народзе думку пра некультурнасць людзей, якія крытыкуюць працэдуру выбараў у Беларусі. Суды над грамадскімі актывістамі, назіральнікамі і прадстаўнікамі палітычных партый даўно ўвайшлі ў моду цяперашняй улады. Зазвычай актыўныя людзі атрымоўваюць абвінавачанні ў якім-небудзь дробным хуліганстве, бруднай лаянцы, і атрымліваюць за гэта суткі зняволення альбо грашовыя штрафы, што паказвае на тэндэнцыёзнасць падыходу да дэмакратычных актывістаў і прадвызначанасць судовых разбіральніцтваў яшчэ да іх пачатку.

У распараджэнні нашага сайту з'явіліся два фотаздымкі, выбачаемся за іх не самую высокую якасць. Здымкі з залі суда зробленыя адным з наведвальнікаў судовага працэсу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: За назіранне — штраф

Назіральнік за парламенцкімі выбарамі ў Оршы Віталь Паўлаў атрымаў штраф нібыта за "нецэнзурную лаянку". Прагучаў вырак суда.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение