09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Орша, Общество

Ворша. Раёншчыкі. Частка 3

23.12.2016 15:01

5881 просмотр, 14 комментариев

Orsha.eu працягвае дасьледваньне боек паміж раёнамі ў нашым горадзе. У частцы № 3: Ігар Пушкін распавядае пра крымінальныя аўтарытэты, традыцыі і патрыятызм байцоў.

Вядомы гісторык Ігар Пушкін з Магілёва нарадзіўся і вучыўся ў Воршы. Яго таксама кранулі тыя падзеі, хоць байцом ён ня стаў.

— Я паўдзельнічаў у канфліктах “раёншчыкаў” толькі пару разоў на танцах — каля Палаца культуры чыгуначнікаў. Прымаў удзел у сходах, але ў рэйдах па іншых раёнах ня ўдзельнічаў. Мяне цікавілі дзяўчаты і, калі б я “засьвяціўся” за раён, мяне б пры сустрэчы білі ў іншых раёнах, а так я "прыкідываўся сваім", у прыватнасці ў мяне была дзяўчына ў 1-м Мікрараёне. Але на танцах у гарпарку, палацы чыгуначнікаў, падчас "маёвак" на дзень рыбака, якія тады праводзіліся ў лесе на Заходняй, я добра бачыў бойкі паміж раёнамі. Менавіта з-за боек маёўкі пазьней перанесьлі на стадыён “Лакаматыў”.

Пару гадоў летам на "Купальле", калі мне было 16-17 гадоў нам у хаце білі шыбы ў вокнах. Бацька выходзіў, але нікога ня бачыў, мне потым сябры казалі: гэта за тое, што не хаджу за раён. Калі раёншчыкамі сталі мае аднагодкі (звычайна гэта маладзёны 16-18 год, пакуль не забралі ў войска, пасьля яго толькі адзінкі хадзілі біцца за раён) ў 1981-1983 гг. "Ваўкоў" вадзіў "Кесарь", ён быў з паралельнай клясы. Ён жыў на тэхнікуме, у першай палове 1990-х займаўся рэкетам, зьбіраў даніну з гандляроў на прыпынку "Чыгуначны вакзал". Казалі, што гэта месца яму даў "Даніла", які на той час быў аўтарытэтам, трымаў “абшчак” і жыў на Заходняй, пазьней аўтарытэтам стаў "Клык", здаецца, з Сельгастэхнікі.

Заходняя умоўна складалася з 4 частак: уласна "Заходняя" (дзе жылі і мае бацькі), "Лясныя", "Тэхнікум" (раён чыгуначнага каледжу) і "Сельхозка". Гэтыя часткі варагавалі паміж сабою, перыядычна ладзіўшы масавыя бойкі каля СШ № 14, але заўжды аб'ядноўваліся супраць "набегаў" іншых. Я засьпеў час, калі варагавалі са "Старой Васточкай", а потым з “Молакава” (па назьве вуліцы каля чыгуначнага вакзалу – заўв.аўтара). Хаця “Ваўкі” біліся з усімі і прэтэндавалі на ролю асноўных. У 70-я гады на раёне спачатку запраўлялі "заходнікі", затым лясныя і тэхнікум. У 1980-я на першае месца выйшлі байцы зь "сяльхозкі", гэта былі "адмарозкі" на думку нават саміх заходнікаў, іх асабліва не любілі. Яны не шанавалі традыцый раёну. Менавіта таму паасобку сталі дзейнічаць “Лясныя”, якія сталі хадзіць на танцы на "Льнуху".

У самым пачатку 1990-х каля прыпынку "Інтэрнат састарэлых" на зямлі дробнымі каменчыкамі быў выкладзены герб Воршы (прыкладна 1,5х1,5 мэтры) ў выглядзе тарчы, на якой пад крыжам і паўмесяцам быў надпіс "Ваўкі" на рускай мове. Герб захоўваўся доўгі час. Я бачыў яго некалькі разоў, калі прыязджаў з Магілёва ў Воршу да бацькоў. Было дзіўна і прыемна: гэты герб яшчэ зусім нядаўна не шанаваўся афіцыйнымі ўладамі, а тут звычайныя “раёншчыкі” праяўляюць мясцовы патрыятызм, разумеюць гісторыю горада, у якім нарадзіліся і ў якім жывуць!

У частцы № 4: расповед байца “Задняпроўя”, міліцыянт-раёншчык, разборкі Флёрава і Задняпроўя, “стукачы”, загартоўка. Працяг неўзабаве!

Арцём Сізінцаў

Частка № 1: уступ, сітуацыя на Заходняй, форма байцоў-раёншчыкаў

Частка № 2: знакамітая бойка ў Доме культуры машынабудаўнікоў, тэрытарыяльны падзел.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ворша. Раёншчыкі. Частка 3

Orsha.eu працягвае дасьледваньне боек паміж раёнамі ў нашым горадзе. У частцы № 3: Ігар Пушкін распавядае пра крымінальныя аўтарытэты, традыцыі і патрыятызм байцоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение