175 год з часу заснавання ў Оршы духоўнага вучылішча (1842).
На фото: Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.
125 год з дня нараджэння Аляксандра Цімафеевіча Скаварады (1892-1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Аршанскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Оршы. 125 год з дня знаходкі на тэрыторыі вапнавага завода ў Оршы касцяка маманта (2.9.1892). 125 год з дня нараджэння Ісаака Яўсеевіча Ляоненкі (30.5.1892-1974), удзельніка рэвалюцыі 1905-1907 гг., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ганаровага грамадзяніна Оршы (1969).На фото: І.Я. Ляоненка.
125 год з дня нараджэння Пятра (Пятраса) Іосіфавіча Амбражунаса (24.1.1892-1937), удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. У 1924-1928 гг. – старшыня Аршанскага акруговага выканкама. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г. Імем Амбражунаса названа вуліца ў Оршы.
125 год з дня нараджэння Івана Андрэевіча Батрака (сапр. Казлоўскі, 29.2.1892-1938), рускага савецкага паэта-байкапісца, грамадскага дзеяча, журналіста. У 1917-1920 гг. у Оршы, рэдактар газеты “Набат”, сакратар Аршанскага павятовага камітэта РКП (б). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. Імем Казлоўскага названа вуліца ў Оршы.
На фото: Іван Батрак (І. Казлоўскі).
100 год з дня нараджэння ў Оршы Яўгена Васільевіча Васілёнка (26.1.1917-23.09.1973), беларускага пісьменніка.
На фото: Я.В. Васілёнак.